Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
дзень— ні рук ні нох ні чуяш. Сьпіш як камянь. Жац., Стаўб. p. НЕ ЧУЦЬ НОГ ПАД САБОЮ. 1. Вельмі шпарка (бегчы, уцякаць ад каго). I як улупіла бехчы! Бегла, што ні чула ні хусткі на галаве, ні нох пат сабою. Ухв., Круп. p. Шчэ ныгды так ны зьлякаласа, як тоўді (тады), бігла, шчо ны чула ніг пуд субою. Пяш., Іван. p. A бува'ло, у жыто хочэш пойты, волошка сыня ростэ, хочатца вянка звыть, а як настрашать русалкамы, та вжэ сэрцо мрэ, лэтыш тым жытом. А дэ жыто попутано конякамы, -то нуг пуд собою нэ чуіш. Бот., Пін. p. Рас нехто дзяцей напалохаў на рэццы. Пашлі гуляць, аж бачу — бягуць, нох пат сабою ні чуюць, Ipa перша, а за ёю ўсе астатнія. Некая баба там іх напалохала. Жац., Стаўб. ~p. Hi ведаю, як я дабралася дахаты. Ужо так уцякала, так бегла, што ні чула нох пат сабою, думала, кончуся. Вот ні магу я ўночы хадзіць, баюсё. Сав., Стаўб. р. Лятаю па гэтым лесе, нох ня чую, ніяк ні магу выбіцца на якуюнебудзь сьцешку. Cie., Вал. р. 2. Не адчуваць стомленасці, медь бадзёры, прыўзняты настрой. Некалі лён насаджывалі ў ёўні, i мы чатыры ёўні піранясём ношкамі. Стомісься, чуць жывы, але нек весіла было, ідзеш i нох пад сабою ні чуяш. А гэта стаяць ні можна, ногі атнімаюцца. Ульян., Сен. p. Я некалі не чула пат сабою нох, як была маладая. I ў Стоўпцы зридзяш, i назат прыйдзяш, i хоць бы што, а кап палічыў, то, можа, с трыццаць 'кілометраў зробіш за дзень. Гор., Стаўб. р. НЕ ЧУЦЬ РУК. Баляць рукі ад цяжкай фізічнай працы, модна стаміцца, напрацавацца рукамі. Падавалі нормы льну па сорак сотак, стараесься, хватает, рвеш, рвеш i на абед ні йдзеш, а ўночы не чуеш рук, да таго баляць. Кунц., Кл. р. Раней адзежу мылі два ці тры разы ў гот. Сабяруць цэлы стох усяго: i пасьцілак зрэбных, i ніжняй адзежы, i абрусоў, а тады тры дні стаім i мыім. Пакуль пранікам выперым да выкруцім, дык рук ня чуіш. Гай., Лаг. p. Жыта сярпом жнеш, чатырнаццаць кароў перадоіш, патсьвінкуў — ваўкаразьзи гэтага сколька, надворных сколька, i ў пушчу бяжыш, i ношку нясеш — во сколька за дзень работы пераробіш, к вечару рук ня чуіш. Ульян., Сен. р. HI АДЗЫВУ HI АДРЫГУ ад каго. Не чуваць нічога пра каго, няма ніякіх вестак ад каго. Я б добра жыў, кажыць, толькі што во баба сойдзіць — i ні адзыву
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бувало, ваўкаразьзй, зрйдзяш
7 👁
 ◀  / 321  ▶