Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
у Pacii) легка будзіць. А тут, брат, не-е-е, нашу Расію, брат, не вазьмёш! Мік., Мядз. р. НЕ У СІЛАХ. Не магчы (зрабіць што). Бацька наш малых нас прывучаў да работы, застаўляў рабіць i цяшкія работы,бо'ня ў сілах быў нацяць, нада ж заплаціць. Вар., Докш. p. Трэба й гной вывесьці, i трускаўкі апалоць, i картофлю пасадзіць, а я ні ў сілах усё гэто парабіць, не гадэ мае. Cae., Стаўб. p. Папрасіла сына, кап прыехаў памахчы картофлю выкапаць, адна я ні ў сілах гэту работу зрабіць. Там жа. Хацела Казіка прасіць, можа б ён прывёс мне муку, сама я не ў сілах, але передумала, што дэлы мяшок, цяшко будзя i яму. Жац., Стаўб. р. НЕ У ТОЛК. НЕ ДА ТОЛКУ. 1. Не ладзіцца што ў' ка'го, справы ідуць у каго бёсталкова. Час быў позьні, к Пятру прыбліжалася. Пашла я да Лапкоўскіх. А там Волясява цешча. Кажу: «Калі ж вясёлё?» А свацея кажа: «О-о, яшчэ маладая капуста нарасьце», Я тады паняла, што ў.іх.ні ў то!тк. Cae., Стаўб. р. Німа й німа тых маладых, паехалі ўасьпісвацда — й німа. А тут людзі ні дадому йсьці i маладых ні дачакацца. А матка бачыць, што ні ў толк, кажа: «Садзецяся, госьцікі, за стол, садзецяся». А што ш садзіцца, калі маладых німа. Там жа. 2. Не такі, як трэба (паводзінамі, знешнім выглядам i інш.); недарэчна. Глянь,\ калтунаваты (узлахмачаны) нейкі пашоў, галава не да толку, сам сябе не агледзіў. Сял., Маладз. р. Адзін сын ні ў толк, Алеся Кідрыка сын. Разбэсьціўсё, расьпіўсё. Cae., Стаўб. p. Я ўжо забылася алаткі пячы,.некія ні ў толк вышлі. Там жа. Чацьвёро дзяцей, але дзеці ні ў толк, німа ёй радасьці зь дзя-' цей. Там жа: Пажыў ён у той Полынчы, жаніўся нек ні ў толк, узяў зь дзіцям. Марх., Стаўб. р. ' НЕ ХВАТАЕ КЛЕПКІ. Гл. НЯМА (без) КЛЁПКІ (клёпак) У ГАЛАВЕ. НЕ «ХВАТАЕ (нечага) У ГАЛАВЕ. НЕ ХВАТАЕ (нечага) У ГАЛАВЕ, Гл. НЯМА (без) КЛЕПКІ (клёпак) У ГАЛАВЕ. НЕ ХВАТАЕ (нечага) У ГАЛАВЕ. НЕ ЧУЦЬ HI РУК HI НОГ. Модна стаміцца. Марыся мая наробіцца, ні рук ні нох ні чуя, сьпіць, а я спаць ні магу. Пр., Стаўб. р. Нараблюсё за дзень, насоваюсё, ні чую ні рук ні нох, а тут трэба ш рабіць, ведамо, адна! Cae., Стаўб. р. Гарачыня, сьпёка, потам абліваясься, колас як дасьць па воку — просто млеяш. Наробісься за
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

боня
7 👁
 ◀  / 321  ▶