Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
квётак знала. Цяпер не да галавы, ні іньцірасавалася ўсю жызв, ні сеяла, ні палола. Бял., Лаг. p. Я прышла з Погосту, посуду нэсу з больныцы, угэ (ужо) п'ять недыль ходю, а вон (сын) гуляе, ему й ў голова ныма. Бот., Пін. p. Дак чаму ш? Кап час, дык i я б насіла (дзіця на двор гуляць). А то гэтыя чыгунэ, пакуль уходзісься, дык i ні на ўме тыя гулі. Ат., Стаўб. р. У гародзі біспарадьк, джугучка — крапіва — пурусла, морква заніцілася, росту ёй німа, а ўнучкі паняцця ні маюць, каб эта парваць, ім ні да галавы. Ляўк., Арш. р. НЕ У ДУХУ (не ў гуморы) х то. Не медь добрага настрою, быць злосным. Нешта-Дудзінскі сёньня не у духу. Гр., Слуц. р. «Чаму гэто ты ня ў духу?» — «А, не пытай, нешта нездаровіцца». Кож., Кар. р. Наш сват пасьля ўчарашняга не ў гуморы,. можа не выспаўся яшчэ. Хал., Стаўб. р. Схадзіла ў кантору, да нешта брыгадзір'не у гуморы, не адважыласа падысьці с прозьбаю. Гр., Слуц. р. Чаго гэто ты маўчыш yqio раніцу, ні ў духу? Можа галава баліць? Жац., Стаўб. /?.\Сягоньнячы Анюта, ні ў гуморы, а то яна расказала б вам харошую каску. Гор., Стаўб. р. НЕ У НОС. Не падабаецца, не да спадобы, Вывялі маладую з-за стала разьвітвацца с сваімі людзьмі, а малады ў гэты мэмант вышаў на двор. Як вышаў, ту (то) й вышаў. Тут уся фамілія (сям'я) начала яго шукаць. А вясельнікам (гасцям, што запрошаны на вяселле) ні ў нос, што так нарабілася ў хаці. Карп., ГПчуч. /?. Алесю кажуць, кап перабіраўся ў хату, у тую, што выбудаваў. А ён ні хоча, яму гэто ні ў нос. Яму i ў старой добро. Жац., Стаўб. р. НЕ У СВАЕЙ ТАЛЕРЦЫ (быць). Не ў звычайным для сябе становішчы, калі адчуваеш сябе не так, як заўсёды. Быць сватам? Не, гэтая пасада не па мне. Гэта ш тры дні сядзець на покуці, тры дні быць ні ў сваёй талерцы, ні выпіць табе добра, бо скажуць потым людзі: «Сват быў п'яны дык i толку ні было». Кав., Старадар. р. Паставілі яго за начальніка. Ну, рабі. А потым бачаць, што ён ні ў сваёй талерцы, ні ўмея камандаваць. Вот i зьнялі ўскорасьці. Сав., Стаўб. p. НЕ У СВАЮ МІСКУ КШУЦЦА. Рабіць не тое, што трэба, тут: пайсці на авантуру. Патаму што, знаяш, ён (немец) ужо кінаўся не ў сваю міску. Браў, знаяш, дробненькія гэтыя о панствы (дзяржавы) i думаў, што й тут 12 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брыгадзірне, пяны, пять, сямя
8 👁
 ◀  / 321  ▶