Кунц., Кл. p. А я ні хвалю. Хай харошая, хай вучаная, a калі йдзе вуліцаю i ні прывітаяцца, нос нясе, то ні люблю гэдакіх. Г'рош тая яе навука. Гор., Стаўб. p. НЕ ТАБЕ КАЖУЧЫ. Гл. НЕ ТУТ (не пры вас, не пры табе, не дабе) КАЖУЧЫ. НЕ ПРЫ ДЗЕЦЯХ КАЖУЧЫ. НЕТ РАДЫ. Гл. РАДЫ НЯМА. НЕТ СПАСУ. Гл. СПАСУ (спасения) НЯМА (нет). НЕ ТУТ (не пры вас, не пры табе, не табе) КАЖУЧЫ. НЕ ПРЫ ДЗЕЦЯХ КАЖУЧЫ. Ветлівая форма пажадання, звернутая да субяседніка або да ўсіх прысутных, каб тое, пра што ідзе гаворка, не адбылося, не здарылася. Мае вы дарагія, бяда ў мяне. Вот залетась унучак мой, не тут кажучы, утапіўся зімой у рэццы. Шаш., Стаўб. р. Мой пакойнік Міхась паехаў рас у лес зімою, прастудзіўся, доўго хварэў запаленям лёхкіх. Увесь чае кашляў па начах i — мо чулі? — не пры вас кажучы, памёр. Ужо даўнавата, як памёр, можа гадоў са тры будзя. Хал., Стаўб. р. От, не пры табе кажучы, нагу зламаў. Вех па купінах, паваліўся, заенчыў — i ўсё, у больніцы ляжыць дяпер. Гор., Стаўб. р. Хлопчык Мішаў там быў; много іх там было, купаліся, плюхаліся. Паплыў i, не прьг дзецях кажучы, ні выплыў, утапіўся. A гэтыя ўсе паразьбягаліся, папалохаліся, ніхто бацьку ні сказаў. Ужо потым знайшлі. Вот бяда чалавеку. A гэдыкі хлопчык! Сав., Стаўб. p. -Г НЕ УБІЦЬ У ДУШУ. Гл. У РОТ (у душу) НЕ УБІЦБ. НЕ У ГАЛАВЕ. НЕ У ГОЛАУ. НЕ ДА ГАЛАВЫ. НЕ НА УМЕ. 1. Забыцца, своечасова не звярнуць увагі на што, на каго. Мне й.ні ў галаве, а ты ўсякую ярунду прыпомніш: i на каго глянуў ні так, i с кім гаварыў. Сав., Стаўб. р. Мне й ні ў голаў. Стаю каля печы, Длубаюсё, а яны (куры) у малянчуковыя картофлі пазалазілі й грабуцца. Там жа. Задумала прылажыць грыпке. Пашла к Алесю, каб зрабіў крышку. Ён зрабіў крышачку, а мне ні ў голаў якую. A яна смаловая, прылажыла грыпке, а яны горкія сталі. Там жа. А хай іх, гэтых кароў. Мне й ні да галавы, а яны прас хвойнік, жыта — ды ў лубін. Пр., Стаўб. p. Некалі наш тата нябошчык любіў печаныя картофлі. Мы часта тады пяклі, a цяпер дак Hiкому ні на ўме. Гр., Слуц. p. 2. Не цікавіцца чым, не праяўляць жадання ведаць што, не да гэтага. Даўней многа
Дадатковыя словы
грош
5 👁