Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
НУД БЯРЭ, Нудзіць. Наемся яблыкаў, а тады сэрца калоціцца, нуд бярэ. Пр., Стаўб. p. Масло можно есьці, але толькі таплёнаё. Як зьем нетаплёнаго, нуд.бярэ, жыць ні хочацца. Сав., Стаўб. p. НЮХАУКУ РАСКВАСІЦЬ. Гл. РАСКВАСІЦЬ НЮХАУКУ. НЯМА ЖЫЦЦЯ ад к а г o. Шкадав. Невыносна, вельмі цяжка. Каторо-то дня іду к дзеверу, a яна (Адаміха) кажа: «Сястрыца, пакіну тут усё, паеду ў сваю вёску, аткуль я родам, куплю халупінку й буду жыць. Ад мужа німа жызьні». Сав., Стаўб. р. Ад сына німа жызьні. Двох жонак мае i ні з адной не жыве, ні з адной жызьня ні склалася. Вярнуўсё да маткі i душыць матку. Там жа. НЯМА КАНЦА-БЕРАГУ ч а му. Гл. КАНЦА-КРАЮ (канца-берагу) НЯМА (не відаць) ч а му. НЯМА (без) КЛЁПКІ (клёпак) У ГАЛАВЕ. НЕ ХВАТАЕ (нечага) У ГАЛАВЕ. Непав., іран. Быць неразумным, рабіць не тое, што трэба. Хваліцца, шта цесьцю палиу (шпурляў) чыгуном. Найшоў чым. выхваляцца. Дурны як бот, німа клёпкі аднае ў галаве. Каб была клёпка, ён так бы ні рабіў. Сав., Стаўб. p. Чоловік зваў жонку дурна i заўшэ казаў, шчо ў.іі яэма однэІ клэпки. Задумаласа жоночына: «Шчо гэто воно e, шчо нэма клэпкы». Помацае голову, дырок нэма. Дуб., Пін. р. Вона пыталаса у сусідуў i ныц (нічога) нэ довідаласа, a всэ думае i думае, як гэто нэ хапае клэпкы. Там жа. Гэто ныц, шчо вун кажэ дурна. Вун заўшэ кажэ, шчо ў мэнэ нэма одноі клэпкы. Там жа. Ен ужо сталаваты (дарослы) быў, у арміі трэба быць, бацька яго завёс (y ваенкамат), дык ні ўзялі яго ў армію, што ён паварыў блага. У яго, мусі, ві хватала нечага ў галаве. Аляхн., Маладз. p. НЯМА (нет) РАДЫ. Гл. РАДЫ НЯМА. НЯМА СПАСУ. Гл. СПАСУ (спасения) НЯМА (нет). НЯМА ЧАГО КАЗАЦЬ. Няма неабходнасці скардзіцца, наракаць на каго, на што. Жывём, дзякуй богу, нішто, німа чаго казаць. Ціпер ні тоё, што даўней было. Хал., Стаўб. р. Памагаюць дзеткі, німа чаго казаць, грошы шлюць, а часамі к сьвятам якім i пасылачку палучу. Жац., Стаўб. р. Цяпер у калхозі німа чаго казаць. Кап так i заўсюды было, то й добро. Людзі пры грашах, а ні вельмо перарабляюцца, бо цехніка ўсё робіць. Сав
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзеверў, дўмае, клэпкй, палйў
8 👁
 ◀  / 321  ▶