НЕ КІЕМ ТО ПАЛКАЮ. Тое самае, толькі ў іншай форме, усё адно. Для мяне, браце, адна халера: як той казаў, не кіем то палкаю. Жац., Стаўб. р. От — ні кіем то палкаю — можно абыйці й вуліцаю, а можно й наўскасяк, яшчэ скарэй будзя, толькі каб ні ўлесьці (у балота). Гор., Стаўб. р. Адзін прасьпіць, на работу ні выйдзя, а другі заробіць, але прагуляя. Ні кіям то палкаю. Сав., Стаўб. р.
НЕ ЛЕЗЕ Ў ГОРЛА. Гл. У ДУШУ (у горла) НЕ ЛЕЗЕ.
НЕ ЛЕЗЕ Ў ДУШУ. Гл. У ДУШУ (у горла) НЕ ЛЕЗЕ.
НЕМАЧ НЕ БЯРЭ каго. Гл. ЧОРТ (кадук, немач, халера) НЕ БЯРЭ каго.
НЕ НА ЎМЕ. Гл. НЕ Ў ГАЛАВЕ. НЕ Ў ГОЛАЎ. НЕ ДА ГАЛАВЫ.
НЕ ПАДАВАЦЬ ВІДУ. Гл. НЕ ПАКАЗВАЦЬ (не падаваць) ВІДУ.
НЕ ПА ДУШЫ. Не падабаецца, не да спадобы. Наварыць баба кісялю, што сьвіньням, і еш. Можа й Таньку атпугнула кісялём, гляджу, шта ей ні па душэ. Ульян., Сен. р. Не па душы мне гэтая работа. Кап касіць ці араць, а то сь сярпом сагнуўшыся ўвесь дзень пакланяйся, ні магу. Гор., Стаўб. р. Тоё, што ты сказала, ёй ні па душы, ні наравіцца, бачыш. Сав., Стаўб. р.
НЕ ПАКАЗВАЦЬ (не падаваць) ВІДУ. Наўмысна стрымліваць свае пачуцці, жаданні, нічым не выказваць іх, прытварацца раўнадушным. Прыходзіў той чалавек, але не паказаў віду, што хацеў с табою пагаварыць. Ас., Стаўб. р. Патходжу бліжай к гэтаму каню (які конь, я ж ні ведаю, ці парцізанскі, ці нямецкі), а там нямецкая аўчарка гаў-гаў. Я ўмлела на гэтым месьця, але ні паказываю віду, махаю парцізанам рукой: «Уцякайця! Уцякайця!» Сіц., Пух. р. Мне так зрабіласё холадно, увесь дрыжу, ведамо, прамок да ніткі, але сяджу, ні паказваю віду, што зьмёрс. Жац., Стаўб. р. Я ж ведаю, што гэто яе работа, што гэто яна ўкрала пяць рублёў, але маўчу, віду ні паказваю: а можа сама прызнаяцца. Сав., Стаўб. р. Неік у міне трівожна на душы стала, ну, але віду ні падаю. М. Каш., Гар. р. Прышлосё ісьці поначы да Зінкі. Іду й баюсё, але не падаю віду, што баюсё. Сав., Стаўб. р.
НЕПАЧАТЫ КРАЙ. Дужа, многа, залішне. Работы
84 👁