Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ніпачаты край, а я так абнядужала, сиджу толькі да охкаю. Гр., Слуц. р. Ты кажаш, кап я да вас прыехала, А ат каго? Работы ніпачаты край: трэба трускаўкі апалоць, гарбузэ пазавалакаць у гумно, курачы хлеўчык аблажыць картафлянікам, а адна, німа каму памагчы. Сав., Стаўб. р. ' , НЕ ПРЫ ВАС КАЖУЧЬЕ Гл. НЕ ТУТ (не пры вас, не пры табе, не табе) КАЖУЧЫ. НЕ ПРЫ ДЗЕЦЯХ КАЖУЧЫ. , НЕ ПРЫ ДЗЕЦЯХ КАЖУЧЫ. Гл. НЕ ТУТ (не Пры вас, не пры-табе, не табе) КАЖУЧЫ. НЕ ПРЫ Д ЗЕЦЯХ КАЖУЧЫ. НЕ ПРЫ ТАБЕ КАЖУЧЫ. Гл. НЕ ТУТ (не пры вас, не пры табе, не табе) КАЖУЧЫ. НЕ ПРЫ ДЗЕЦЯХ КАЖУЧЫ. . ; НЕ РАЗБЯРЬІ-БЯРЬІ. Цяжка разабрацца, цяжка зразумець, што адбываецца. А пры поляках зноў почалоса ны розбыры-быры: то податкі, то шарварок, то ў маёнток, а ўдома ўсэ ўвэрх ногамы. Заточ., Драгіч. р. Тут у цябе не разьбяры-бяры што робідца на стале. Ты ўсё складзі па парадачку, толкам, кнішкі сабе, г'азэты сабе. Пастаў на место чарніло, прыбяры на стале, а то брытко глядзець. Зал., Стаўб. р. НЕРВЫ ПЕРАГРЫЗЦІ к а м у. Гл. ПЕРАГРЫЗЦІ НЕРВЫ к а м у. ' НЕ СВОЙ КУТОЧАК. Залежаць ад каго, не быцв самастойным. Хата мый бурыцда, сядзець неік (няма як), жыву зь зяцем. Старыя людзі гіамёрлі, а нам прыскаску пакіналі: белый сьнех, да не сыр, мілый зяць, да не сын. I добра мне, i глядзяць, але не свой куточак. Ліцв., Карм.-р. НЕ СЛАВА БОГУ. Незадав. Нядобра, няўдачна, не ладзіцца што. Увэсь вік у нас ны слава -богу було. Кілько гора онно за войну гэту малі. Заточ., Драгіч. р. Як ні звары, усё табе не слава богу. Еш вот, што даю, і-смашно будзя. Сав., Стаўб. р. Устала то я рано, але кепско пачуваюсё, колкі ў сярэдзіні некія, галава кружыцца, нешто ўсё ў міне ні слава богу, а тут трэба ш уходжвацца, дагледзяць гаспадарку. Там жа. Усе не слава богу, Змывала голаў, лінула вады гарачае йа карак, нешта як зрабіласа пад грудзьмі, о тут о, ні магу ні охнуць, ні ўдыхнуць. Што та такоя, скажы ты мне, робіцца? Тр., Слуц. р. НЕ СПУСКАЦЬ 3 ВАЧЭЙ( з воч) каго. Пільна са
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

газэты, сйджу
2 👁
 ◀  / 321  ▶