Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
пакражу ўсё. Сав., Стаўб. p. Я ж начзи ні спала, вачэй ні зводзіла, цібе гадуючы, а ты маццы што вырабляяш, га? Гор., Стаўб. p. Прышоў німэць, i погналы Васю мого ў Німэччыну. Я ўжэ гочэй ны стыкала, плакала цілымы днямы й ночамы. Заточ., Драгіч. p. Hi выспалася сягонячы. Усю ноч вачэй ні стыкала, нетто Танька хварэя, кадук яе ведая, што зь ёю. Сав., Стаўб. p. Хацела днём прылехчы, лягла, але ні зьвяла вачэй. Нетто нідобрыцца* рукі-ногі баляць. Там жа. НЕ 3 РУКЕ Нязручна; нявыгадна. Падай, сынок, цёці 1 шпульку, вунь- на лаўцы, мне ні з рукі. Гор., Стаўб. p. Хацела зайсьці ў Заямно (назва вёскі), але было ні з pyкі. Сав., Стаўб. p. Hi з рукі было заходзіць да цібе, Coнячка, то й ні зашла, да хаты сьпяшалася. Гор., Стаўб. p. Мне прадаваць цялушку было ні з рукі летась, бо трэба было вяселё спраўляць сыну. Сав., Стаўб. р. Я ні на зарплаці, ад вырабаткі ў міне, ні з рукі сядзець дома. Зам., Б рас л. р. НЕ 3 ТОЙ (з тэй) НАГІ УСТАЦЬ. Гран. У дранным настроі, злавацца. Па-мойму, отпуск ня отпуск (у ветзрынара), бъльная сьвіньня ня жджэць. А да нашага віцінара ні патхоць. Ен, як ня с той нагі ўстаў, злы. Ульян., Сен. р. Што рэто ты сягоньні ўсхадзіўся? Не с той нагі ўстаў, можа, ці якая трасца? Бурчыш, як стары. Я. Тур., Уш. р. Марынка наша маўчыць, мусіць, ні с той нагі ўстала. А можа захварэла? Сав., Стаўб. р. Сягоньні да конюха ні патхоць, злосны, ні с той нагі ўстаў. Hi дасьць ён табе каня. Жщ., Стаўб. р. Чаго ты праганяіш мяне, чаго ты тъкая сярдзітая, ці ты ня с тэй нагі ўстала? Ляўк., Aptu. p. НЕ ІДЗЕ НА ПУП (работа). Не працуецца (па старасці, па стану здароўя). Работы бугата нідароблянай, а работа ня йдзець табе на пуп: ні то б ты плакуў, ні то б жалуваўся. Ліцв., Карм. р. НЕ КАЛІ (тое) БЫЛО, НЕ КАЛІ (тое) БУДЗЕ. Тое, што мае адбыцца, было або вельмі даўно, або будзе яшчэ вельмі няскора. «Учора ў Дварэцкіх паўлітру зьвялі, а сёньня к Любе схадзем. А мо ня йсьці? Прыдзяш, дак станя тая бегаць, на стол зьбіраць».— «Няхай пабегая, не калі было не калі будзя, ты ў іх так рэтка бываяш». Гр,, Слуц: р. Давайця, бабы, зьберымося ў сыботу ў Анюты. Пагаворым, пасьпяваям, а то ўсё німа часу. От, ні калі тоё было ні калі тоё будзя, давайця, га? Сав., Стаўб. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

начзй
4 👁
 ◀  / 321  ▶