Ядзя, ні кажы, а цяпер ого жывуць, можна сказаць, на широкую ногу. Вунь Лапкоўскія — чаго ў іх німа: i марцыклет (матацыкл), i цілявізар, a ў хаці -ўяк у паноў якіх. Сав., Стаўб. p. Грошы шынкуя (распускав), жыве на широкую ногу. Hi зная, куды іх дзяваць. Жац., Стаўб. р. Люся Марзалёва прыягджала дадому. Разбылася нека, ні пазнаць зрабілася, як пані. Жыве добро, на широкую ногу, але маткі глядзіць, часто дома бывая. Там жа. НА ЯКОГА Д 'ЯБЛА. Гл. НА ЧОРТА. НА НЯШЧАСЦЕ. НА ПЕРУН. НА ХАЛЕРУ. НА ЯЗЫКУ НІЧОГАЧКА НЕ ЗАМЕРЗНЕ. Асудж. Медь нясцерпнае жаданне паведаміць, пераказаць пачутае. Меншанька красівая дзевычка, красівейшая за ўсіх. I церпелёй. Зінка— тая памяло, на языку нічогачка ні замерзьніць. Ліцв., Карм. p. НЕ АГЛЕДЗЕЦЬ ВОЧМІ. Гл. НЕ АКІНУЦЬ (не агледзець) ВОКАМ (вочмі). НЕ АКШУЦЬ (не агледзець) ВОКАМ (вочмі). Захапл. Вельмі многа, так што цяжка адразу ўбачыць, акінуць позіркам. Ото ж у нашум калхозі лубіну насеяно! Учоро ішла ў грыбэ, то бачыла. Такая лава, не акінуць. вокам. Сав., Стаўб. р. А работы з ылном, не давядзі гаспоць, колькі! Трэба ж было яго апалоць, вырваць, атрапаць, а ў калхозе яго нарасьце, што й вокам не акінеш. А машын ні было, усё рукамі! Ар., Кл. р. Цяпер у калхозі столько много садзяць i сеюдь, што не агледзець ВОЧМІ. Каб ні машыны, руками i не парабіў бы ўсёй гэтай работы. Шаш., Стаўб. р. НЕБА 3 АУЧЫНКУ ПАКАЖАЦЦА к а м у. Мутарна стане, модна забаліць, у вачах пацямнее ў каго (ад болю, страху). Адыдзі атсюль! Уматывай прэч, а то дзержаньнём як дам, неба з аўчынку пакажацца. Бял., Лаг. р. НЕБАМ КРЫТА што. /рам. Пра памяшканне, дах якога патрабуе тэрміновага рамонту. У мяне вунь хата небам крыта, а скора зіма. Раўч., Пух. р. Трэба дастаць дзе дранкі, гумно небам крыта. Можа, паехаць у тартак. Гал., Стаўб. р. НЕ БАЧЫЦЬ СВЕТУ. Гл. СВЕТУ (божага) НЕ БАЧЫЦЬ( не відзець). НЕ БА.ЧЫЦБ У ВОЧЫ ка г о, што. Зусім, ніколі не бачыць. Бывала, ў вялікую сыботу мама напячэць булак, яец накрасіць i вокарак запячэць у цесьці. Дык
Дадатковыя словы
ірам
3 👁