Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
воччым стаіць у хаці i глядзіць, каб нікому ні дала дзяцём, кабяму на трм сьвеці дуба стаяць, a ні ліжаць. А мы, ведыма ж, дзеці, цэлый год ні бачылі нічога ў вочы, дык хочацца, кап хоць лізнуць чаго. Раб., Слаўгар. p. Я той ікры ў вочы ні бачыла, а ты пытаясься, ці смашная яна. Прывязі калі, то й я пакаштую. Сав., Стаўб. p. Во пойдзя ў лес, сюды-туды — i баравік, i баравік. Я ш хаджу — i хоць бы дзе адзін. Нахаджуся па лесі, налажуся i щводнаго ў вочы ні ўбачу. Жац., Стаўб. p. Прышоў да міне й кажа: «Цётка, у вас мой плужок?» А дзе ён у міне, калі я яго не бачыла ў вочы». Там жа. НЕ ВЫПУСКАЦЬ 3 ЗУБОУ. Гл. 3 ЗУБОУ НЕ ВЫПУСКАЦЬ. НЕ ГДРЫЦЬ. Не спешна, можна паволі, не спяшаючыся.' Куды гэто вы сабраліся так прэнтко? Hi гарыць жа, можа пачакаюць. Гор., Стиуб. р. Чаго ты нас падганяяш? Hi гарыць жа, ні спозьнімся, глянь жа на часа. Сав., Стаўб. р. Усё скарэй, скарэй. Пасьпеяш! Hi гарыць! Жац., Стауб. р. НЕ ДАВАЦЬ ПРАХОДУ к а м у. Неадступна, назойліва праследаваць каго просьбамі, пытаннямі, гаворкай i інш. Агранома выбралі судзьдзём сёлета. Вы ведаеце агранома? Яму дзяўчаты не даюць праходу, шнурам за ім. Б ял., Лаг. р. Прыедзя дахаты, хоча аддыхнуць, а людзі ні даюць яму праходу: то да міне зайдзі, то да міне. А ўсё нешто ні так, усе яго просяць. Сав., Стаўб. р. Дзіця мне праходу ні дае — куды я, туды й яна, просіцца, каб брала с сабою. Гор., Стаўб. р. Бацько, бывало, ніводнай маладзіцы праходу ні даваў, а сын, вінно (відаць), у матку пашоў, няма ў яго ні шутак, ні залётаў. Па&г., Кар. р. Ну, прыехаў, аддыхнІ трохі, схадзі на рэчку. Яму й там ні даюць праходу, вельмо патрэбны стаў. А потым, калі зробіць якую ласку,— ніхто й ні гляня. Жац., Стаўб. р. Лёдзя Высоцкіх красавіца -была, дакумэнтная (дакладная, акуратная), гэткая важная, самастаяцяльная, алеён (муж) яе мучыў. Яшчэ сёстры Вацікавы гэткія языкачэ былі, адно завідувалі ёй, праходу ні давалі той Лёдзі. Там жа. НЕ ДАВАЦЬ У АБІДУ к а г о. Гл. У АБІДУ НЕ ДАЦЬ (не даваць) к а г о. НЕ ДАВЯДЗІ ГАСПОДЗЬ. Гл. НЕ ДАЙ (не давядзі) ГАСПОДЗЬ (бог
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стйўб
2 👁
 ◀  / 321  ▶