Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
НА ХВОСТ НАСТУПЩЬ к а м у. Гл. НАСТУПЩЬ НА ХВОСТ к а м у. НА ХІТРЫКІ ПУСКАЦЦА. Гл. ПУСКАЦЦА НА ХІТРЫКІ. НА ЧАСАХ ХАДЗЩЬ. На апошнім месяцы цяжарнасці. Яна ш ужо на часах ходзіць, у маі радзіць трэба. Язн., Вы. р. НА ЧОРТА. НА ЯКОГА Д 'ЯБЛА. НА НЯШЧАСЦЕ. НА ПЕРУН. НА ХАЛЕРУ. Незадав., зласл. Навошта, для чаго, дзеля чаго. Цяпер у кожнай на руцэ часы. А бывала, на чорта тыя часы. Калі спраўлюся з работай, тады йду на сваю ніву. Ульян., Сен. р. На чорта ты едзяш, на якога дрябла ты сюды едзяш? Зам., Брасл. р. На чорта было спружынаваць, выдзіраць траву, дратамі заплятаць, калі ні хочаш соткі сеяць тут. Сав., Стаўб. р. Гэто ён кап падрапалі (пакультывавалі) соткі ходзіць за трактарыстам. А на чорта іх драпаць. Узняў ды сей. Там жа. На чорта тоя абразаваня! Дурэня менын i грошы вялікія. Падабраў патсобную гаспадарку: i сьвіня, i конь, i агарот—распараджаяцца ўсім. Там жа. На чорта воны (бараны)! Госты прыіхалы, то барана i бэкнулы, зарізалы. Бот., Шн. р. Я думаю: «Бадай ты згарэў. Я буду с табой ашчэплжацца. На чорта. ты мне». Залаз., Віл. р. Можна было п i шкаф купіць, але на чорта ён мне, прыпірышча ёсь для адзежы i до (досыць). Ульян., Сен. р. Няхай доле (на падлозе) боты стаўяць, на чорта грась на печ закідаць. Гр.,,Слуц. р. Як прыехалі (у сваты), як назьбіралася хата, радня, свае, бліскія, знаёмыя. Прывёс я некіх літраў зь дзесяць гарэлкі, а мне давялося адно некіх грам сто. От я й падумаў: «Браццы, на халеру ж мне гэткія гулі». Даўг., Віл. р. А на няшчасьця, на пёрун тыя качкі, толькі вартуй i вартуй. Над гусі німа лепш — i м'яса, i пер'я ў іх хароша. Гр., Слуц. р. Казала Ганна Логінава, што й Надзя на спаніцу набрала, думала, запросіця на дзень раждзеня. А я кажу: «На перун мне яе спаніца! Ашчэ бес спаніцы не хаджу». Там жа. НА ШЛЮБ ПАДАЦЬ. Гл. ПАДАЦЬ (даць, даваць) НА ШЛЮБ (на запаведзь). НА ШБІРОКУЮ (на высокую) НОГУ. Заможна, батата, у раскошы. Свайго ўсяго было: i пшчолы, i сад, i кароўка. Зараблялі добра, іх дзьве душы, бязьдзетныя. Пілі, елі што хацелі, жылі на высокую ногу. Добра жыл і - - i вот зьнялі (з работы). Зам., Брасл. р. Што ты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мяса, перя, ста^яць
2 👁
 ◀  / 321  ▶