Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
НА СЭРЦЫ КАМЕНЬ у к а го. Гл. КАМЕНЬ НА СЭРЦЫ Хна душы) у каго. СЕУ КАМЕНЬ НА СЭРЦА к а м у. НА ТАЛАКУ ХАДЗЩЬ д а каго. Збірацца па клічу на супольную работу, на аднадзённую дапамогу. У пупа зямлі было многа, сад вялікій. Людзі на талаку хадзілі ў папоўськісат. ЛІцв., Карм. р. НА ТАНДЭТ. Незадав. Абы-як, дрэнна, як не сваімі рукамі (рабіць што, зрабіць). Бацінкі шытыя без рук, на тандэт (ад ням. iand — цацка, дробязь, мішура). Бял., Лаг. р. От i граблі тандэтныя, кволыя такія, на тандэт. Там жа. От попросіла нідаўно чоловека одного стога скідаДь, то ён узяў скідаў на тандэт — праз дзьве нядзелі стог абарнуўса. Хат., Ганц. р. Купіш тыя чаравічкі хлопцу ці сандалікі— прас колькі часу падзярэ. Вядомо, робляныя на тандэт, дзяруцца як бачыш. Жац., Стаўб. р. Зрабіў Алесь дзьве бочкі, рабіў не на тандэт, на совясьць рабіў, дубовыя, харошыя. У адну злажылі гурке, а другая на капусту будзя. Сав., Стаўб. р. НАТАПЫРЫЦЬ ВУШЬІ. Гл. НАСТАВЩЬ (навастрыць, натапырыць) ВУШЫ. НА ТОЙ СВЕТ АДПРАВЩЬ к а г о. Гл. АДПРАВЩЬ НА ТОЙ СВЕТ ка г о. НА ТОЙ СВЕТ ЗАГНАЦЬ к а г о. Гл. ЗАГНАЦЬ НА ТОЙ СВЕТ каг о. НА ТОЙ СВЕТ АДПРАВЩЦА. Гл. ІСЦІ (адправщца) НА ТОЙ СВЕТ. НА ТЫМ СВЕЦЕ'ВУГАЛЬКАМІ (расплаціцца, разлічыцца) з к i м. Іран. Ніколі (не расплаціцца, не разлічыцца) з кім. Калі аддам? Расплацімся на тым сьвеце вугалькамі. Кав., Старадар. р. НА УСЕ ГОРЛА. Вельмі моцна. Малы вунь з г'а-нку зваліўсё, крычцщь на ўсё горло, дзе тая маці? Гор., Стаўб. р. Нек сяджу я на печы, шыю, слухаю навіны зь Мінска (па радыё), а нехто * ў шыбу стук-стук-стук. Я аказалася, злажу сь печы, а там на ўсё горло: «Цётка! Hi палохайся, цётка, гумно гарыць!» Я ўтрупянела. «Чаго ты,— кажу,— крычыш на ўсё горло, ціхо ні можаш сказаць!» Сав., Стаўб, р. Міне певянь спалохаў. Іду каля плоту, а ён раптам як закукарэкая на ўсё горло. А кап ты здох, кап ты, так напалохаць. Веч., Стаўб. р. НА ХАЛЕРУ. Гл. НА ЧОРТА. НА ЯКОГА Д 'ЯБЛА. НА НЯШЧАСЦЕ. НА ПЕРУН
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

свецевугалькамі, спалбхаў
2 👁
 ◀  / 321  ▶