глядзяць мяне, жыві сабе толькі, баба. Гаг., Стаўб. p. Мой сынок пасадзіў харошы садзік, не дачакаўсё, бедны, яблычак. Цяпер от добро будзя на старасьць ці так зьесьці, кампоцік зварыдь, а то ўсё жыцё была жадна, на футары жывучы. Сав., Стаўб. p. НАСТУПІЦЬ НА ХВОСТ к а м у. Узруш. Крыўдзіць, псаваць настрой каму. Хто табе наступіў на хвост? Слова ні скажы, некая злосная зрабілася. Жац., Стаўб. р. Чаго ты кіпяцісься? Хто табе на хвост наступіў? Ідзі рабі тое, што я табе кажу, i ўсё. Раёў., Стаўб. p. Устаням рано. Я прч патнальваю, яна — картофлі абірая. Хачу ш, каб усё добро, ласкаю прашу зрабіць што. Яна, бачу, не, не вельмо кідаяцца да работы, злуе. Вот як ёй хто на хвост наступіў ўсё адно. Сав., Стаўб. р. НА СЦЯНУ (на сценку) ЛЕЗЦІ. Прыходзіць у адчай (ад болю, клопатаў, спраў), вар'яцець, шалець. Але гэдак схвацілі зубы балець, хоць на сьценку лесь. Добра, што доктар бліска жыве. Кущ., Кл. р. Так зубы ўчора балелі ў Mapyci, што, бедная, аж на сьценку лезла. Мач., Бабр. р. Некалі дзеці Амяльлянавыя наеліся былі шалянцу (блёкату) гэнага, зрачкі пасходзіліся, на сьцяну лезуць. Што яны вытваралі,' пака ў Лагойск не завезьлі. Бял., Лаг. р. Ня есьця, дзеткі, ашчэ ягаткі зялёныя. Ато Тарасаў учора наеўса нечаго, дак на сьценку лес. Гр., Слуц. р. Жывот схваціў Таньку ўчоро вечарак, на сьценку, бедная, лезла, гэдак- мучылася, пад ранічку толькі заснула. Сав., Стаўб. р. Наеўся малы дзікіх яблык, качаўсё жыватом усю ноч, лес на сьценку. А пад раніцу прашло, заснуў i ціпер сьпіць. Там жа. Рады-рады, аш на сьценку лезуць, рады бес канца, што Валя паступіла. Жац., Стаўб. р. НАСЫ ЗГРЫЗАЦЬ. Гл. НАСЫ ПАСКУСВАЦЬ (згрызаць). ' НАСЫ ПАСКУСВАЦЬ (згрызаць). Асудж. Сварыцца з кім, дрэнна жыць між сабби. Мая дачка жыла ў свахі, пака адзьдзяліліся. То зяць — ня то што муж да жонкі, а гультай апошні. Дома паляц ап паляц нічога, а з.маткай рэзаўся, чуць яасы ні згрызаюць. Бял., Лаг. р. Сварацца яны, увесь час грызуцца, але-на людзях ні відаць. Нявестка з маткаю гатовы насы паскусваць адна адной. Ас., Стаўб. р. С сусеткаю жывуць ніважна. Абы за што завядуцца сварыцца, гатовы насы паскусваць. Гр., Слуц. р
Дадатковыя словы
варяцець, саббй
1 👁