Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
перакусіш хоць мала-веле. Гор., Стаўб. p. Жылы хто дэ прымостыўса: той зробыў собі зымлянку, той змастырыў на скорую руку прыстанышчэ дэ пуд дэрвім. Сіц., Стол. p. Прыехаў зь Мінска, сют-тут перакусіў на скорую руку i на рэчку. Сядзіць там у камарах рыбу ловіць, аддыхая. Сав., Стаўб. р. На, трохі зьеш на скорую руку i йдзі, бо ўжо ні рано, да поязда ні пасьпеяш. Гор., Стаўб. р. НАСКОЧЫЛА КАСА -НА КАМЕНЬ. Гл. КАСА (нож) НА КАМЕНЬ (наскочыла, наскочыў). НАСТАВЩЬ (навастрыць, натапырыць) ВУШЫ. Пільна прыслухоўвацца да чыёй гаворкі, слоў, услухоўвацца, слухаць. Ну чаго ты наставіў вушы, марш адгэтуль. А то, як стары, расьсеўся i патслухоўваяш тут, што старыя гавораць. Гор., Стаўб. р. Я яе баюся. Прыйдзя, натапырыць вушы, выведае ўсё, а потым уся вёска ведая, што ў міне ў хаці робіцца. Ас., Стаўб. р. Аня ганяя сьвіню з агарода, а яна (свіння) дурэя. Адбяжыцца трохі, наставіць вушы, дзе яна (Аня) паварочваяцца, i зноў наўцёкі. Гал., Стаўб. р. Седзімо мы, гаворым, а Алесьчын хлопчык — малы яшчэ, мо гаткоў сь сем Ці восім —- слухая як стары, навастрыў вушы. Каб ён гуляць пабех ці што,— сядзіць з бабамі. Сав., Стаўб. р. Чаго ты навастрыў вушы, гэто вецяр у вуглох шуміць, плача, як дзіця малоё. Гэто табе зь ніпрывычкі. Зал., Стаўб. р. НАСТАУЛЯЦЬ НА ЛАД к а го. Гл. НА ЛАД (на пудь) НАВЕСЦІ (наставіць) к а г о. НАСТАВЩЬ РОГЕ Незадав. Скоса, злосна глядзець, непрыязна адносіцца да каго. Наставіць гэтыя рогі i . маўчыць цэлу раніцу. А я ш маці, чы можно гэдак да маці быць?! Сав., Стаўб. р. НАСТАВЩЬ ХІБОК. Гл. ХІБОК НАСТАВЩЬ. НА СТАЛЕ ў ка г о, на ч'ы i м БЫЦЬ (знаходзіцца i інш.). Сталавацца, харчавацца ў каго. Яе сын быў у мае сястры на кварціры i быў на стале. Ульян:, Сен. р. Прыехаў к нам аграном новы. Места яму ні знайшлоса, паставілі брыгадзірам, у Анюты Кудзёлкавае жыў i на стале бы у. Гр., Слуц. р. А воны нэ годылыса на вашум ўстолі? У вас жа молоко, а хліба колы б прынэслы, було б дорожый за квартыру. Бот., Пін. р. Хлопцы на хозяйчыному столі. Напэчэ блынув да наставыть молока, да й едять. Чух., Шн. р. НА СТАРАСЦЬ. У пажылым веку, на ртарыя гады. Добра мне на старасьць. Работы мала, дзеці вырасьлі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 321  ▶