жа німожно іхуадразу ў яму ссыпаць (буракі). Сав., Стаўб. p. НА СВОЙ ХЛЕБ ПАИСЦ1. Гл. ПАЙСЦІ НА СВОЙ ХЛЕБ. НА СВОЙ ЛАД. Па-свойму. Бяж жонкі дзецюкі марнуюцца, Жонка возьмя другога, як каваль абцэнг'амі жалеза гарача, перастроіць на свой лат, перакруціць. Каг., Лід. р. Хочацца па-харошаму, бес крыку. Што н і скажу, ні паслухая, на свой лат пераробіць, нават калі кегіско, усё роўно зробіць, як яна хоча. Сав., Стаўб. р. НА СВЯТЬІЯ НІКОЛІ (ніг'ды). У няпэўны тэрмін, ніколі. От пазычыла чалавеку грошы, a ў яго німа чым аддаваць, німа ш чаго ўзяць, аддасьць на сьвятыя ніг'ды. Жац., Стаўб. p. От як у міне Абрамовіч пазычыў (на тыя яшчэ грошы) пятнаццаць рублёў. Я й ведала, што ён аддасьць на сьвятыя ніг'ды, што німа дзе ўзяць яму, але ш пазычыла. I прапалі тыя пятнаццаць рублёў. Сав., Стаўб. p. Ты заўсёды абяцаяш, а прыдзяш на сьвятыя ніколі (пасядзець). Гр., Слуц. p. НА СЁМЫМ НЕБЕ. Бязмежна шчаслівым, задаволеным, вельмі радасным, вясёлым (быць, адчуваць сябе). Мой хлопяц на сёмым небе быў, калі прыехаў зь Мінска. Такі конкурс, казаў, быў, людзей многа, i кожны хоча паступіць. Мач., Бабр. p. Прынёс раз бацько шчупака з рэчкі. Я.к паказаў Мішку, ото ён быў рады, на сёмым небі ўнучак. Прынёс тазік, давай яму падліваць сьвежай вадзічкі, ката ганяя, каб ні ўлес. Сав., Стаўб. p, НАСІЦЬ ЖАЛОБУ. Хадзіць у жалобным, чорным адзенні або з адзнакаю жалобы; сумаваць з прычыны смерці роднага, блізкага. Mo зь нядзелю завязала мне i есьці, i піць, І весяліцца, не скакала. Як па пакойніку, жалобу насіла. Ссушыла мяне гэтая любоў да нічэг'о. Пуз., Мядз. р. У цэркві дзьякан Арсэн вучыў сьпяваць на клірасе, а мой памёр якрас тато, я насіла жалобу, а баялася сказаць. Дзьякан крычыць на мяне: «Сьпявай!» — i дзяўчаты просяць, а я плачу i не кажу ім нічога. Няс., Наваер. р. Hi носяць ціпер жалобы, моды німа. У вёсцы от хто носіць, хто не. У горадзе то ўсе носяць, я бачыла па цілявізару. Сав., Стаўб. р. НАСІЦБ НА РУКАХ к а го. Гл. НА РУКАХ НАСЩЬ к а г о. / НА СКОРУЮ РУКУ. Хутка, без вялікай затраты часу (рабіць што). Я скварак патпяку на скорую руку, ды
Дадатковыя словы
абцэнгамі, нігды, нічэго, іх^адразу
10 👁