Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
яе насілі на руках, гэдак шанавалі.Веч., Стаўбу p. Вельмі хачу чым адзьдзячыць тую Гэлену, яны гэдак хорашо ca мной абыходзіліся, просто на руках насілі ў Польшчы. Сав., Стаўб. p. На тых адвядзінах ну проста нахваліцца, нельга: yce мілыя, усе харошыя, усе да Ірыны той, ну просто на руках яе носяць. Веч., Стаўб. р. НА РУКАХ. Быць, знаходзІцца на ўтрыманні каго. Яна ўдава, мужык памёр. Асталася адна i троя дзяцей на-руках. Грыш., Рас. р. Перасяліліся на футар, -а гора, а бяда. Карові даваць німа чаго, а млека трэба ш, бо трое малых на руках. Вот як мы жылі. Ас., Стаўб. р. Німа як высунуцца с хаты, малая на руках. А тут трэба паехаць да маткі, ніздаровая, ляжыць у лошку. Марх., Стаўб. р. Засталася бес хаты i з малым дзіцем на руках. Cie., Вал. р. НА РУКУ к а м у. Гл. У РУКУ к а м у. НА РУКУ (на рукі) НЯЧЫСТЫ х то. Можа красці, ■ схільны да крадзяжу, да махлярства, зладзеяваты. Ты пабуць дома, яго (Яшу) аднаго ў хаці ні пакідай, ён на руку нічысты, украдзя што, то дам тады. Гор., Стаўб. p. Гэты маліц на рукі нячысты, можыць украсьць. Бяльм., Брасл. p. Ой-ой, нячыстъя на рукі дзяўчонка. Во дзе б ні павярнулась, абізацільна сьдёбніць ці грошы, ці што. Я яё іначай, як злодзей, не заву.Л/7яўк., Арш. p. НА САБАКУ НЕ ВАРТЫ хто. Асудж. Маралыіа апусціцца, стань нядбайным, распуснікам. Зяць распусьціўса, на сабаку ня варты, нідзе на рабоце ні адзержыцца: быў i ў міліцы, i кладаўшчыком, а цяпер просты paбочы. Гр., Слуц. p. Мой большы на сабаку ня варт: нічога ні робіць дома,.ні на што ні глядзіць, толькі б гайсаў да цёмнаго. Вяліч., Сал. p. НА СВАЕ ВОЧЫ, Уласнымі вачыма. У нашай рэццы бабры ест. Велькія такія, пушыстыя. Хвост велькі, як сам увесь, толькі нізянькі на хаду, нІзянькІ, нізянькі. Я сам іх бачыў на свае вочы. Cae., Стаўб. p. НА СВАЮ РУКУ. Самавольна, на ўласную адказнасць. Ірка казала, дзьве ўчыцяльніцы паехалі ў Ленінграт. Дзярэктар ні пускаў, на сваю руку паехалі. Пр., Стаўб. p. Тут у нас настаўнік пагарэў. Машыну жыта ўкраў: ё н -т о ні на сваю руку рабіў, гэто ясно, што ні на сваю руку рабіў, але паплаціўся. Жац., Стаўб. р. Ты на сваю руку ні рабі, трэба запытацца ў брыгадзіра, мо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 321  ▶