НАПРАСЛІНУ УЗВОДЗІЦЬ на каго. Гл. УЗВОДЗІЦЬ НАПРАСЛІНУ на каго.
НАПУСЦІЦЬ НА МУ'КУ каго. Гл. ПУСКАЦЬ (напусціць) НА МУ'КУ каго.
НАПУСЦІЦЬ НА СВЕТ. Гл. ПУСЦІЦЬ (напусціць, пускаць) НА СВЕТ.
НАПЯКАЦЬ (напячы) ДУШУ. Незадав. Раззлаваць, выводзіць каго з раўнавагі, змучыць (пастаяннай сваркай, грызнёй, крыкам). Да таго напёк душу (сын), што й яда ў рот ні лезя. Ні сьнедала, ні абедала і есьці ні хачу. Сав., Стаўб. р. За раніцу каля печы напячэш душу з гэтымі малымі, што ні вытрымаць. Гэто ні смашно, гэтаго ні хачу. Вот дзеткі растуць! Жац., Стаўб. р.
НАРАБІЦЬ БАРОДАЎ. Гл. ЗРАБІЦЬ БАРАДУ.
НАРАБІЦЬ ШКОДЫ каму. ЗРАБІЦЬ ШКОДУ каму. Нанесці каму страту, сапсаваць, пашкодзіць што. Такая завея была ўночы, я вышла, а Малянчуком нехто зрабіў шкоду — зьняў весьнічкі з завесаў, а кругом гурбы панамятало, ні патступіцца. Сав., Стаўб. р. Што ён калхозу шкоды нарабіў, каб бачылі. Вунь цэлы выган аўса спасьвіў. Гор., Стаўб. р. Я пашла ў Горкі г'азы купіць, а яны сабралі дзяцей зь вёскі і ў сад. Паматлашылі гуркі, патапталі трускаўкі. Што гэто за дзеткі растуць, нашто вам шкоду рабіць? Захочаця ці ягатку, ці гурочак, то ні будзя. Там жа.
НАРАДЗІЦЦА З ЛЫСІНКАЙ. Гл. УРАДЗІЦЦА З ЛЫСІНКАЙ.
НА РАЖНЕ БАЧЫЦЬ каго. Гл. БАЧЫЦЬ НА РАЖНЕ каго.
НА РОССЫПІ хто. Цяжарная (жанчына). Яна на россыпі, ускорасьці прывядзе дзевачку ці хлопчыка. Сав., Стаўб. р. Яня ж Крыжаноўскіх ходзіць на россыпі, на работу ні йдзе ўжо. Там жа.
НА РУКАХ НАСІЦЬ каго. Мець асаблівую прыхільнасць, праяўляць вялікую павагу да каго, моцна кахаць, паважаць каго. Паехала ў Польшчу. Чатэры пляменьнікі там. Каб яны цёццы добрыя празэнты, дак не. А калі п чатэры сынэ? Яны ж бы міне на руках насілі, бо німа лепшо над роднаё дзіця. Сав., Стаўб. р. Вельмі ш Ядзя там, у том Мінску, добро жыве. Муш на руках носіць, усё робіць за яе, усё дастаўляя, толькі ты еш, а роднай маткі ні глядзіць. Жац., Стаўб. р. У іх адна дзевачка была ў родзі, сем братоў і адна сястра. То яны
88 👁