Старонка 164
◀ / 321 ▶
яе насілі на руках, гэдак шанавалі. Веч., Стаўб. р. Вельмі хачу чым адзьдзячыць тую Гэлену, яны гэдак хорашо са мной абыходзіліся, просто на руках насілі ў Польшчы. Сав., Стаўб. р. На тых адвядзінах ну проста нахваліцца нельга: усе мілыя, усе харошыя, усе да Ірыны той, ну просто на руках яе носяць. Веч., Стаўб. р. НА РУКАХ. Быць, знаходзіцца на ўтрыманні каго. Яна ўдава, мужык памёр. Асталася адна і троя дзяцей на руках. Грыш., Рас. р. Перасяліліся на футар, а гора, а бяда. Карові даваць німа чаго, а млека трэба ш, бо трое малых на руках. Вот як мы жылі. Ас., Стаўб. р. Німа як высунуцца с хаты, малая на руках. А тут трэба паехаць да маткі, ніздаровая, ляжыць у лошку. Марх., Стаўб. р. Засталася бес хаты і з малым дзіцем на руках. Сів., Вал. р. НА РУКУ каму. Гл. У РУКУ каму. НА РУКУ (на рукі) НЯЧЫСТЫ хто. Можа красці, схільны да крадзяжу, да махлярства, зладзеяваты. Ты пабуць дома, яго (Яшу) аднаго ў хаці ні пакідай, ён на руку нічысты, украдзя што, то дам тады. Гор., Стаўб. р. Гэты маліц на рукі нячысты, можыць украсьць. Бяльм., Брасл. р. Ой-ой, нячыстъя на рукі дзяўчонка. Во дзе б ні павярнулась, абізацільна сьцёбніць ці грошы, ці што. Я яе іначай, як злодзей, не заву. Ляўк., Арш. р. НА САБАКУ НЕ ВАРТЫ хто. Асудж. Маральна апусціцца, стаць нядбайным, распуснікам. Зяць распусьціўса, на сабаку ня варты, нідзе на рабоце ні адзержыцца: быў і ў міліцы, і кладаўшчыком, а цяпер просты рабочы. Гр., Слуц. р. Мой большы на сабаку ня варт: нічога ні робіць дома, ні на што ні глядзіць, толькі б гайсаў да цёмнаго. Вяліч., Сал. р. НА СВАЕ ВОЧЫ. Уласнымі вачыма. У нашай рэццы бабры ест. Велькія такія, пушыстыя. Хвост велькі, як сам увесь, толькі нізянькі на хаду, нізянькі, нізянькі. Я сам іх бачыў на свае вочы. Сав., Стаўб. р. НА СВАЮ РУКУ. Самавольна, на ўласную адказнасць. Ірка казала, дзьве ўчыцяльніцы паехалі ў Ленінграт. Дзярэктар ні пускаў, на сваю руку паехалі. Пр., Стаўб. р. Тут у нас настаўнік пагарэў. Машыну жыта ўкраў. Ён-то ні на сваю руку рабіў, гэто ясно, што ні на сваю руку рабіў, але паплаціўся. Жац., Стаўб. р. Ты на сваю руку ні рабі, трэба запытацца ў брыгадзіра, мо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 321 ▶