дзяцько кладаўшчыку сказаў, каб ні даваў мне, а яму. То пашла, пасварылася, забрала тоё збожо і грошы палучыла сто дваццаць рублёў. Ні ўдалосё Гаўсовічу напіцца люцкое крыві, дак цяпер на мяне ўсяк брэша, паткусвае. Марх., Стаўб. р.
НАПІЦЦА Ў ДЫМІНУ. Асудж., незадав. Быць у стане моцнага алкагольнага ап'янення. У нас тут адна, старая ўжэ, абы надоўб (патрэбнасць, выпадак) які або хрэзьбіны — нап'ецца ў дыміну, барада от этак о, а нап'ецца колькі мушчына, толькі й яна. Пр., Стаўб. р. У нядзелю каля клуба чапляўсё да людзей. Напіўсё ў дыміну, дурань гэты. Сав., Стаўб. р. Раз заходзіць сваяк. А п'яны — страшно глядзець, напіўся ў дыміну. Дай, кажа, я ў цябе буду спаць, ні пайду дахаты. Жац., Стаўб. р. Яшчэ малады, а ў дыміну нап'ецца, заваліцца дзе пат плот галодны, халодны, а чуць сьвет — зноў на трактар і арэ да вечара. Гор., Стаўб. р.
НА чые ПЛЕЧЫ ЎЗВАЛІЦЬ. Гл. УЗВАЛІЦЬ НА ПЛЕЧЫ чые.
НА ПОЎНУЮ ГУБУ (есці, пад'есці). НА ПОЎНЫ ЖЫВОТ (есці). Удосталь, уволю наесціся, з'есці колькі хочаш, колькі душа жадае. Цяпер такім багатыром стаў, дзіво, усяго на поўную губу, а бывало ж, не было чаго на цело ўсьцягнуць. Веч., Стаўб. р. Аспадыня мая была безгаспадарлівая. Заколім сьвіню, ядзём на поўную губу: і раніцай ядзём, і ўдзень, і ўвечара. А як зьядзём, тады німа. Зам., Віл. р. У нашай вёсца даўна была такая галеча. Пад'есьці на поўны жывот можна было толькі ўвосянь, а зімой і вясной — па багацьці. Аляхн., Маладз. р. Так і прападалі абы-як. Ні разу на поўную губу ні пад'ясі — то ня можна есьці, ба пост, а то і можна, дак самі сабе шкадавалі, усе жміндзілі, каб надаляй было. Гр., Слуц. р. Трэба ш выкамбінаваць, каб было ўсім есьці на поўную губу і ашчэ й с сабою ўзяць. Там жа.
НАПРАВІЦЬ НА ДАРОГУ каго. Дапамагчы каму выбраць жыццёвую сцяжынку, уладкавацца ў жыцці, даваць добрыя парады каму. Жыць будуць (маладыя). Бацькі моцныя, маладыя, направяць на дарогу. Любч., Навагр. р. Без бацькоў ого як кепско дзецям. Німа каму іх направіць на дарогу, ні дапамахчы. Веч., Стаўб. р. Каб ні бацькі, то ён прапаў бы. Ато памагаюць усім усякім, самі бываюць там і дзяцей глядзяць, на дарогу напраўляюць. Сав., Стаўб. р.
81 👁