НА НЯШЧАСЦЕ. Гл. НА ЧОРТА. НА ЯКОГА Д'ЯБЛА. НА ПЕРУН. НА ХАЛЕРУ.
НА ПАЛЬЧЫКАХ ХАДЗІЦЬ перад кім. Гл. ХАДЗІЦЬ НА ПАЛЬЧЫКАХ перад кім, каля каго.
НА ПАРОГ НЕ ПЕРАСТАЎЛЯЦЬ НАГІ. Не бываць у каго, не заходзіць да родных, вырачыся іх. Гудувала, былі і дзіравыя і кыравыя, галодныя і халодныя, але ж жалела. А цяпер дзеці мяне ні жалеюць, на парох не перастаўляюць нагі. Ліцв., Карм. р.
НА ПАСАД ВЕСЦІ каго. У дзень вяселля весці маладую ў хату і садзіць на пасад (ганаровае, пачэснае месца ў хаце). Цяпер тожа вянок вядзецца, праўда, не ўсе маладухі адзяюць, але некаторыя адзяюць. А бывала, маладую на пасат вялі, адзявалі вянок, у вянок ушывалі тры каласкі. Бял., Лаг. р. У нядзелю рана маладой надзіваюць вянок, хлопцы вядуць яе пад рукі на пасат. Пал., Мядз. р. Малады з маладой разам ні садзяцца, а садзяцца напроціў. А тады маладую бяруць пад рукі, на пасат вядуць. Пр., Стаўб. р.
НА ПАСАД САДЗІЦЬ. Садзіць нявесту і жаніха на падрыхтаванае пачэснае, ганаровае месца. Кажуць, на пасат як садзісься, плацьця як правіш пяцьцю пальцамі, дык пяць гадоў і дзетак ня будзіць. Во як! А я й ні знала. Хал., Бар. р.
НА ПАШЭВЕ. Навідавоку, блізка, пад рукамі (быць, знаходзіцца, стаяць, ляжаць і інш.). Бывала, з балота прыедзя, скарчанея, акалея. Маці кажа: «Выпі чарачку, стаіць на пашэве». А ён — не. Толькі гарачо чаю папросіць. Быў золата, а ні чалавек. Гр., Слуц. р. Каробак колькі (запалак) пакіну, хай ляжаць на пашэве, а астальныя трэба прыхаваць, каб ні валяліса. Там жа. А ў мяне віно ні будзя стаяць на пашэве. Ужэ як ні хаваю, нойдуць і вып'юць. Там жа.
НА ПЕРУН. Гл. НА ЧОРТА. НА ЯКОГА Д'ЯБЛА. НА НЯШЧАСЦЕ. НА ХАЛЕРУ.
НАПІСАЦЬ НА ВАЛОВУЮ СКУРУ. Многа спісаць паперы, многа напісаць. За дзьве нядзелі многа напішаце, на валовую скуру. Пр., Стаўб. р.
НАПІЦЦА ЛЮДСКОЙ КРЫВІ. Абурэн. Здзекавацца з каго. Ні чапайся ты зь ім, гаткі ён. Вунь пры немцах уся яго радня ў паліцаях была, пілі люцкую кроў як хацелі, покуль на іхнім было. Ас., Стаўб. р. Вучаць ні на добро, а на кепско. Пасынак зарабіў за лето збожа, дак
79 👁