рокы в тэхнікумэ, то він ёй і на маково зэрне нэ помог. Вел., Пін. р. Ён быў агентам (служачым), але хітры, нікому на макава зерне зла не зрабіў, умеў падыйсьці ласкаю. Марх., Стаўб. р. Скуранку купіў, брату аддаў, цяперачы два касьцюмы брату аддаў, паліто аддаў, а брат яму на макава зерня нічога не даў. А каб жонку меў, то інакш бы гаспадарыў, не раздаваў бы братам, а сабе п глядзеў. Каг., Лід. р.
НА МАЛАДОЕ каму. Ёсць прыкметы цяжарнасці. «Ці ёсьць у вас сялётка? Хачу салонага».— «Можа, на маладое табе, што сялёткі хочацца. Прызнавайся!» Ульян., Сен. р.
НАМУЛЯЦЬ БАКІ каму. Недобразыч. Набіць, пакараць каго, надаваць каму. Не хочаш, кажу, сядзець дома — ець куды хочаш, толькі помні: як намуляюць бакі, то я яшчэ дабаўлю. Ці бачылі вы яго, во, танцор удаўся! Жац., Стаўб. р. Што? Учоро трохі намулялі баке? Ні трэба было лесьці, чапляцца да іх, яны здаровыя, а ты які? Гор., Стаўб. р.
НА НАЖАХ з кім. У варожых адносінах. Яны ўвесь час былі на нажах, а тут прыехала нека камісія правяраць школу, і яны шчапіліся, шчапіліся, як цігра сь ціграю. Сав., Стаўб. р. Вот жа жывуць (браты), а кап калі зайшоў адзін да аднаго, кап прыпыніўся каля плоту,— не. На нажах паміш сабою. Жац., Стаўб. р.
НА НОГІ ПАДНІМАЦЬ каго. Гл. ПАДНЯЦЬ (паставіць) НА НОГІ каго.
НА НОГІ ПАДНЯЦЦА. Гл. ПАДНЯЦЦА (стаць, паўстаць) НА НОГІ.
НА НОГІ ПАДНЯЦЬ каго. Гл. ПАДНЯЦЬ (паставіць) НА НОГІ каго.
НА НОГІ ПАСТАВІЦЬ каго. Гл. ПАДНЯЦЬ (паставіць) НА НОГІ каго.
НА НОГІ СТАЦЬ. Гл. ПАДНЯЦЦА (стаць, паўстаць) НА НОГІ.
НА НОСЕ. Неўзабаве, хутка, вось-вось. А цяпер і добро, і хватая ўсяго, а жыць ужэ німа калі, бо сьмерць на носі. Каз., Слонім. р. Купіла б дзіван, кравяць, а на чорта яны, калі сьмерць на насе. Ульян., Сен. р. Трэба ўцяпліць хату, картафлянікам пазакладаць, бо зіма на носі, халадэ. Сав., Стаўб. р. Вот і Новы гот на носі, а нядаўна, здаецца, была тая вясна. Жац., Стаўб. р.
НА НОСЕ ЗАРУБІЦЬ. Гл. ЗАРУБІЦЬ НА НОСЕ.
83 👁