НАВЯРНУЦЬ КАПИТАЛЫ.:Гл. НАЛАЖЫЦЬ (навярнуць) КАПИТАЛЫ. НАГАВАРЫЦЬ I МЕХ I КАЙСТРУ (торбу). Асудж. Гаварыць многа пустога, лішняга, што непасрэдна да справы не адносіцца. Вот ужэ любіць чалавек гаварыць. Яму абы зачапіцда, дак нагаворыць i мех i кайстру. Пяр., Лоеў. p. Ета баба з двацдаць дзівятага года ў калхозі, вострая на язык, нагавора i мех i торбу, толькі зачапі. Ліцв., Карм. p.Mapjc гываркей, хоць i ня п'е, гавора многа, нагавора i мех і торбу. Там жа. НА ГА ЛАВЕ ХАДЗЩЬ. Незадав. СваволІдь, дурэць (пра дзяцей). Паеду ў Стоўпцы, пакіну іх (дзяцей) адных. A яны ў хаці на галаве ходзяць, усё параскідаюць, падастаюць c куткоў i пакідаюць пасярот хаты. Сав., Стаўб. p. Галя будэ розумнэйша за гэту, а гэта, як батько, на головэ ходыть. Бач, як замалэвала палкою, махнула о так, жбурнула, зараза гэта. Бачыш, як намалэвала на лбу. Бот., Шн. р. Прыпынецяся трохі, годзі хадзіць на галаве, бо як дастану папрушку, то мало ні будзя, дам. Сав., Стаўб. р. Дзеці на галаве ходзяць. Сабралася поўна хата — i свае, й чужыя. Там жа. НА ГАЛАВУ СЕСЦІ к а м у. Гл. САДЗЩЦА НА ГАЛАВУ к а м у. НАГАНЯИ ДАЦЬ к а му. Гл. ДАВАЦЬ (даць) НАГАНЯИ (накачку) к а му. ч НАГІ (духу, панаху) НЕ БУДЗЕ ч ы ё й дз е. Паграж. Ніколі не будзе каго дзе, перастане наведваць хТо каго. Хадзіў некі салдат п'яны, убіўся ў камору, лець стаіць, абы-што гаворыць, чапляяцца да мяне, старое. Думала дабром выправаджу, аш — не-е. Дак я й кажу: «Вон, кап твае й нагі тут не было!» Гр., Слуц. р. Зяця бацькі вельмі не любілі, прыедуць з Дубеяк, сварацца, ўсяк на Васіля кажуць. А ён як даў старому ў халамок, а старую ўзяў за косы i вывяў с хаты, i сказаў: «Кап твае нагі тут не было!» От нек атайбаваліса, жывуць. Та'м жа. Дак ён за пашпарт, палажыў яго ў сумку й гаворыць: «Дваццаць чатэры часы табе! За двадцаць чатэры часы штоп твайго духу ні было тут! Ясна?» Рак., Вал. р. Акыш, кап вы падохліІ.Як запарашу, то панаху вашаго тут ні будзя, акыш! Сав., Стаўб. р. НАГІ (падэшвы, падмёткі) НЕ ВАРТЫ (не варт, не стоіць) ч ы ё й. Не ідзе ні ў якае параўнанне з кім, з чым, не заслугоўвае ўвагі, нязначны ў параўнанні з кім, з
Дадатковыя словы
пяны
3 👁