чым. Ці касідь, ці што рабіць, Павал ураз машыну прэ. Раскідалася карвадь (краваць — ложак), перацягнуў карваць i дзіван, спрунджыны паставіў новыя. Ці дзе дзіця якое ўстроіць у лагер ці школу, сычас ларадак, мамент устроіць. Грыша далёка да Паўла, нагі яго ні стоя. Бял., Лаг., p. Ен тваёй падэшвы ні варты, а ты зь ім цягаясься. Якая гэто можа быць дружба, га? Гор., Стаўб. p. Мой Міхась умеў рабіць усё: ён i стол зробіць, i табурэцій, i дзежачку на аладкі. За ўсё, за што ні возьмядца. у яго нешто выйдзя. A ўжо брат — ні тоё. Гэты ні да чого. Ен майго Міхася i падмёткі ні варт. Сав., Стаўб. p. НА ГОРКАЕ ЯБЛЫКА ЗБІЦЬ ка г о. Гл. ЗБІЦЬ НА ГОРКІ (чорны) ЯБЛЫК к а г о. НАГРЭБЦІ ГРОШАЙ. Нажыцда, медь многа грошай. За Польшчаю у нас сенакос быў натта дарагі. Як пойдуць мужыке на ліцыТацыю (публічны продаж сена або сенажаці) — ліцытавалі сенакос,— пан награбе грошай. Пр., Стаўб. р. У гэтум годзі дзяцько награбе грошай. Такія сьвіня, бык стаіць, індыкоў можа с сорак. Сав., Стаўб. р. Галавянчаня награбуць грошай за трускаўкі. Пакладзе на ровар адразу, можа, пядь карзін i ў Стоўпцы, а там на пояст i ў Мінск, усё ў Мінск. Гал., Стаўб. p. НАДАВАЦЬ КУХТАЛЯ (кухталёў) ка му. Адлупцаваць, набіць каго. Старэйшы (сын), ні дай бох, які ліхі. Вуп'е, біцца лезе, сварыцца. Хіба ш мамуня суніме яго? Хацела надаваць кухталя, але не здолее, мусіць, да старшыні сходзіць. Яз., Старадар. p. Зьніла яго з грушы, надавала трохі кухталёў да й пусьціла. Ну што ты зьдзелаіш зь ім. Kp., Чачэр. p. Стораш калхозны злавіўу садзі злодзяя. Ото лупіў, надаваў, надаваў кухталёў i яшчэ сказаў, што ў кантору заявіць. Жац., Стаўб. p. НАДАВАЦЬ ПАЛКІ к a м y. Гл. ДАЦЬ ДУБЦА (лазы) к а м у. ДУБЧЫКА ДЖГАНУЦЬ к a м y. НА ДАРОГУ НАПРАВІЦЬ каго. Гл. НАПРАВІЦЬ НАДАРОГУ каг о. НА ДЗЕСЯТАЕ СЯЛО ПАПАСЦІ. Гл. ДАПАСЦІ НА ДЗЕСЯТАЕ СЯЛО. НА ДЗЕСЯТУЮ ХАТУ (ісці, сходзіць i інш.). Далёка адыходзідца ад дому, у любую хату, размешчаную далёка ад сваёй. Ты ад Малянчука на дзісятую хату пойдзяш, ўседзіш ты! Сав., Стаўб. р. Нешто кошкі німа дома, цягаяцца недзя, сыдзе на дзісятую хату, а тут свае мышы падлогу прагрызьлі. Там жа. Твая матка як устаня, дак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вупе
35 👁