Стаўб. p. А потом, концы концов, навэлі оны (леснікі) справкы, довэлі ім, хто мы такіі, нашдыса там такіі, шо пудказалы, о, й завэлі з намы суд за порубку ясэня. Цер., ГЦн. р. Участковы прыяжджаў дазнанё рабіць, слраўкі наводзіў тут. Сав.,'Стаўб. p. НА ВВДЕР ПУСЦЩЬ што. Гл. ПУСЦЩЬ НА ВЕДЕР ш т о. НА ВОКА. Прыкладна, прыблізна, без дакладнага вьШярэння, падліку (пазычаць, браць, прыкідваць 1 інш.). Запісваць ніхто ні знаў, вясоў ні было. Пазычалі на вока сусет суседу, на лышку важылі, куды зацягня. Пр.уСтаўб. p. Некалі г'азы пазычалі на пачак ад запалак' або просто на воко. Вот, колькі ўвальеш, то столькі трэба каб i аднесьці. Хал., Стаўб. p. Адрэзала сала c кіло, ня важыла, на вока сала адрэзала i аддала. Гр., Слуц. р. Летась я прадаў на воко тры капніцялі саломы, лрадаў' за пятнаццаць пудоў. Сав., Стаўб. р. Эта аднаго году Тофяльчык у мяне салому купляў. Да салома-салома! А ён: «На вясэ ні хачу, прадайця на воко». Там жа. НА ВОЧЫ ВЫКЩАЦЬ к а м у. Гл. НА ВОЧЫ УСКІДАЦЬ (выкідаць) к а м у. НА ВОЧЫ УСКІДАЦЬ (выкідаць) каму. Наўмысна напамінаць каму пра штосьці непрыемнае з яго жыцця, папракаць каго чым. Бацька выправіў мяне вучыцца ў школу, у Корань, за дзьве вярсты. Першую зіму я падахврціўся, хадзіў, але чытаць ляніўСя. А на другую зіму першы дзень паказаўся ў школі, а тады ў кусты па гнёздах, па норах блындаўся. Так i кончылася мая навука, але дзецям сваім ні хвалюся, кап на вочы не ўскідалі. Ст. Чэр, Лаг. р. Ну, але нічога. Ніхто ні сказаў, што гэта праз мяне казёл чуць не задушыўся, дык, мусіць, i ціпер ні знаіць, а так бы абізацільна калі-небуць на вочы выкінула. Глеб., Ум. р. Ішла сястра замуш, я аддала ёй кажух. Мне за той кажух Сьцяпан ня раз на вочы ўскідаў, уцікаў колькі. Гр., Слуц. р. Бяруць колькі паяесьці ўсяго: яец па пятнаццаць дзісяткаў зарас, а сала, а м'яса, i я ж нічога ні трэбую за гэта. Але ш i ты совясь мей, а то ўскідаюць мне на вочы, шта грошай зяцю ні даю. А ш чаго ш я дам, сь пенсіі? Там жа. Даўней i моды не было, каб нявестка выкупляла сабе нарады. Гадоў зь дзесяць пражылі, i мне боты купіў Рыгор, то колькі паўскідалі мне імі на вочы i сьвёкар i сьвякроў. Як толькі што, дык i ўскідаюць мне гэтыя боты. Язн., Вы. р
Дадатковыя словы
газы, кажўх, мяса
1 👁