ўсяго: i сала, i масла, i сырок, i хлеба. Набярэш як павалачы i ў Стоўпцы на станцию. I так штотыдзянь. Там жа. Прышоў Віцік, набраў тае картофлі як павалачы i панёс. Гор., Стаўб. р. НА ВАЛАСКУ ЛІПЕЦЬ (вісець). Быць у небяспещл, знаходзіцца пад пагрозай гібелі, знішчэння. Мучыўся (салдат), жыў вандраўніком, ня меў чаго ні есьці, ні і і і ц ь, абарваўся, абадраўся, стаў ні пахош на чалавека. Жыцьцё вісела на валаску. Даўг., Віл. p. У Ядзі вялікая бяда: жыцё Колі на валаску вісіць, у больніцы ляжыць. Cae., Стаўб. p. А ведзьма грызе й грызе, што на валаску дзерава ліпіць. Пудз., Навагр. p. HАВАСТРЫЦЬ ВУШЫ. Гл. НАСТАВІЦЬ (навастрыць, натапырыць) ВУШЫ. НА ВАЧАХ. Побач, блізка; так, што відаць. Патпечак цяпер робяць для культуры, прытуліць што ў ім, кап ні стаяла на вачах. Трух., Kan. p. Дзеўчынку ні пускаюць гуляць да дзяцей. Матка хоча, кап дзіця на ачах было. А яна аш лохне (прагне) да дзяцей, крычыць да дзяцей. Cae., Стаўб. p. Сям'я тут, на ачах, куды ты прэсься, што табе ў тым Мінску. Там жа. Ото гора было! Выбех Miхась с хаты i бягом у гумно — хацеў сячкарню выкаціць, бедны. А дзе ты выкаціш, калі ўсё гарыць, дабро гіне на вачах, а кругом страляніна, немцы страляюць з баракаў. Там жа. Хлопцы здаровыя, добро зарабляюць. У мяне на ачах: ні прап'юць, ні прагуляюць. Веч., Стаўб. р. НА BEKI ВЕЧНЫЯ. Навечна, назаўсёды. А каморнік зноў сваё: «Ня бойцеся, людзі. Паны ўжэ ня вернуцца. На векі вечныя зімля крысьцянам Савецкай уласьцю дадзіна, сам Ленін патпісаў дзікрэт. Слав., Тал. р. Тут глыбоко, ні лесь. Ускочыш, то на векі вечныя. Тут вялікая глыбачыня. Гал., Стаўб. р. НАВЕСЦІ НА ЛАД к а го. Гл. НА ЛАД (на пуць) НАВЕСЦІ (наставіць) каго'. НАВЕСЦІ НА ПУЦЬ к а го. Гл. НА ЛАД (на пуць) НАВЕСЦІ (наставіць) к а го. НАВЕСЦІ СПРАУКГ Даведацца, дазнацца пра што, пра каго, вывіжаваць. Прыйдзя, навядзе спраўкі (суседка), а потым ходзіць па вёсцы i пляце абы-што, вер ты ёй. Гор., Стаўб. р. Хачу кабанчыка прадаць, трэба навесьці спраўкі, па чом сало ў Мінску, да павесьці. Ас., Стаўб. р. Ты паедзь у Стоўпцы, навядзі спраўкі, там табе ўталкуюць, што й да чаго, А то, ні ведаючы, кепско. Раёў
Дадатковыя словы
прапюць, сямя
2 👁