Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
Піць, нё ведаючы меры, меняна напівацца, многа выпіць (гарэлкі). Назьбірая друзёў, нап'ецца гарэлкі, набярэцца як жаба, a балеў, бальны быў, вот i памёр. Пр., Стаўб. p. На нагах етаіць, але з гутаркі зьменіцца, як немяц, стане. Што гаворыць, ні поймяш. Набярэцца як жаба гразі i водзіць дурнымі вачамі. Сав., Стаўб. p. Ідзе вуліцаю Фэльцік — ад плоту да плоту. Набраўсё як жаба гразі. Й яшчэ песьню некую нуціць (спявае) сабе пад нос, вот чалавек. Жац., Стаўб. р. НАБРАЦЦА ЯК ЧОП, Асудж. З 'есці i выпіць многа, звыш меры. У нас дзядоўскія прымаўкі яшчэ. Кажуць, набраўся як чоп, а што такое чоп, ні знаю. Гэта можа ў смалярні ест чоп, бочка такая. У нас толькі кажуць: «Набраўся як чоп». Яр., Стаўб. р. Волька йдзе на радзіны ці там на вечар які саўсім галодная. Сядзе за стол, пад'есьць добро, набярэцца як чоп, i ўжо добро.Жац., Стаўб, р. Палее рас Коля ў трускаўкі (клубнікі). Ну, лесь, кажу, сарві. А ён доўго там быў, набраўсё як чоп тых трускавак i вылазіць, сьмяецца. Ас., Стаўб. р. НАБРАЦЬ У ГАЛАВУ (у голаў). 3 глыбокай уразлівасцю ўспрымаць што, з павышанай адчувальцаецю ставіцца да чаго. Бацьку было зьліване крыві на мазг'і. Ляжаў доўга, але паправіўся, прызезьлі- дадому. A тады брат родны памёр, на дванаццаць гот малотшы за яго, сын у -аварыю папаў, загінуў. Набраў у голаў i другі рас спарыжавала. Пр., Стаўб. p. А матка набрала ў голаў, надумаецца i плача (па дачцы). Сав., Стаўб. p. I ў калхос яму, i па гаспадарцы яму, i ўсюды: дзе яго німа. А бацько як панок, ані рабіць ні хоча. От калі трохі выйдзя, пакурыць каля канюшні i дадому. От гэты хлопяц як набраў у голаў. «Hi буду, паеду на цаліну, кепско дома». Жац., Стаўб. p. Бацька набраў у галаву, што памёр сын, нешто нідобро яму стало i з ума тронуўся. Бачыш, бяда па бядзе як па нітаццы йдзе. Мала адной сьмерці, на табе яшчэ гора. Сів., Вал. p. НАБРАЦЬ ЯК ПАВАЛАЧЫ (панееці). Узяць столькі, колькі можна падняць. Што гэто за дзеці цяпер! Прыехаў Антак да маткі (закалола матка кабанчыка, наказала), прыехаў Антак, набраў як павалачы ўсяго, а во спаць пашоў да цешчы. Чаго ты йдзеш да яе? Табе цешча пасьцеля мякчэй, чым матка родна?! Сав., Стаўб. p. Ці помніш ты, як ты вучыўсё? Купілі мы табе з бацькам некі чамадянчык зь дзерава, a ў яго напакуям
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мазгі, напецца, падесьць
2 👁
 ◀  / 321  ▶