Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
Там жа. Крычыць, месца ні знаходзіць: «А мой ты карміляц, чаму ш ты есьці ні ўстаеш, чаго ш ты ляжыш сярот хаты?!» Жац., Стаўб. р. МЕЦЬ ГАЛАВУ (на плячах, на карку). Быдь кемлівым, разумным. Што гэты Аньцік! Галавы на плячах ні меў, то й папаўся. А якая там работа, сядзі сабе ў цяпле й расьпісвайся. Шаш., Стаўб. р. От ні кажы, хто галаву меў на карку, то добро жыў. Жац., Стаўб. р. Маеш галоўку, учыся, табе памагаюць, плоцяць, шчэ й бадьку дзякуй кажуць. Мік., Мядз. р. Ты з Эдзікам парайся, ён мае галаву на карку, паткажа табе, што тут зрабіць. Сав., Стаўб. р. МЕЦЬ ГОЛАС. Быдь уплывовым, аўтарытэтным, карыстацца павагай. Шаўчук парцейны, ён голас мае, да яго голасу прыслухоўваліся. От калі сход які чы што, што Шаўчук скажа, так i будзя. Сав., Стаўб. р. МЕЦЬ ПАВАДЗЭНЕ. Карыстацца доспехам на вечарынках, на танцах. Некалі Райка Карповічава ўмела хорашо танцаваць. I мела павадзэнё, харошая была. Недзя замужам у Галавенчыцах. Сав., Стаўб, р. Шхто так ні ўмея танцаваць старьшныя танцы, як Высоцкі. Як паехаў ў Налібакі на вяселё, а радня з боку маладога такая шлях£тна-я, ўсё: «Пане Высоцкіў пане Высоцкі». Павадзэнё меў харошаё. Там жа. МЕЦЬ ПАДЫХОД д а к а го. Гл. ПАДЫХОД МЕЦЬ д а к а г о. МЕЦЬ СЭРЦА д а к а г о. Спачуваць каму, быдь Чулым, спагадлівым да каго. Мой пакойнік Бронісь ото ш быў добры чалавек, да ўсякаго ён меў сэрцо. Бывало, i з малымі так умеў гаварыць, а яны яго акружаць: «Дзядзё, раскажы дра. парцізан», Жац., Стаўб. р. МНОГА ВАДЫ УЦЯКЛО (сплыло). Шмат часу прайшло, многа адбылося розных перамен з пэўнага часу. Як была маладая, дык усю Краснаполынчыну схадзіла i Заборшчыну ўсю знаю. Ды многа вады с таго часу ўцякло. Многіх дзярэўняў тут цяпер нет. Шчэ зьнясьлі да вайны ў балыдыя дзярэўні. Клюкі, i Цьвятушына, i Кузукіна, там толькі падмуроўкі відаць ат хат. Грыш., Рас. p. Час ідзе неўзаметку. Вот, здаецца, нідаўно вайна была. A калі падум.аць, много вады сплыло с таго праклятаго часу. Гор., Стаўб. р. Ужо, браде, много вады сплыло, як ты быў маленькі, пат стол залазіў. Там жа. Ясь Бурдзялоўскі дваццаць пядь гот ні быў тут. А за
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кузўкіна, цьвятўшына
2 👁
 ◀  / 321  ▶