нік. Перамлеяш, пака сасонку якую спусьціш. Ляўк., Арш. p. Іду ат Пятроўскіх, a цемната, ні ведаю, кудэю йсьці, баюся, марос па шкуры ходзіць. Гэта ш так позно заседзялася. Сав., Стаўб. p. МАТЫЛІЦЫ НАПАЛІ на ка г о. Моцны кашаль (y чалавека). Запырхала як авечка, матыліцы напалі. fp., Слуц. p. Міша кашляя,v матыліцы напалі. Сав., Стаўб. p. МАУЧАЦЬ ЯК ВАДЫ У РОТ НАБРАУШЫ. Зніякавець, анямець ад раптоўнага ўзрушэния, страху, згубіць здольнасць гаварыць. Нябось, калі сказала ёй усю праўду, то маўчала як вады ў рот набраўшы. Сав., Стаўб. p. Чаго ш вы маўчыце як вады ў.рот набраўшы? Давайця пойдзям у кантору i скажам, як усё было. Гор., Стаўб. р. Чаго ш ты маўчала як вады ў рот набраўшы? Трэба было сказадь, што ты тут саўсім ні вінаватая, Што гэто того злодзяя работка. Жац., Стаўб. р. МАХНУЦЬ РУКОЙ на к а го, на што. Перастаць звяртаць увагу на каго, на што; перастаць займацца КІМ або чым, адрачыся ад ранейшага намеру зрабіць што. Кінь ты хадзіць на гэтую рзчку. Дзе тут тая рыба? Я'ўжо даўно махнуў рукой на гэто— шкода часу Л ад людзей брытко. Гор., Стаўб. р. Я думала спачатку зьезьдзіць у гэтую Малінаўку, а потым махнула рукой— далёка, а са здароўем ні вельмо. Жац., Стаўб. р. Каб бацько на яго ні махнуў рукой, то чалавекам буў ба. А то распусьціўся, круціць, хоць бы калі рубель дахаты прынёс. Сав., Стаўб. р. Коля махнуў рукой на сьвіней. Якія будуць, то й добро. Падгадую, казаў, пудоў на пяць-шэсьць i пакалю. Там жа. Дачка да майго крыку прывыкла, а постраху ад бацькі ніякаго німа, робіць што хоча. Цяшко вуныцца — зусім ні хоча. А бацько махнуу рукой на яе вучэнё. Яна ш сабе, кажа, вучыцца, не мне. Там жа. МЕСЦА НЯМА (не знаходзіць). Перажываць, не знаходзіць сабе месца ад жалю, гора, болю. Сабралі людзей, баль некі сабралі. Казалі, яна пела — i дадня памерла. А яму места німа. Наважыўся да сына ехаць. Пр., Стаўб. р. Як схадзіўся мне ўночы зуп, думала, што кончуся, места ні знаходзіла. Толькі пад раніцу трохі паспакайнеў. Сав., Стаўб. p. Я тут бяз вас чуць ні памерла была. Грып узяў за голаў, а тут яшчэ зубы. Месца сабе ні знаходзіла, крычала, ходзячы па хаці. 145 10 Зак
Дадатковыя словы
яўжо, ўзрушэнйя
7 👁