Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
куць куцю,- чуяця, Камароўская. Камарэ таўкуць куцю. Сав., Стаўб. p. Кумары чы мошкы просо товкуть. Сім., Драгіч. p. Міша лёх на сьпіну й прыглядаяцца, як камарэ куцю таўкуць. Жац., Стаўб. p. Будзя цёпло, вот riaглядзіця, што'.будзя цёпло. Рас камарэ таўкуць мак, будзя яшчэ цёпло. Сав., Стаўб. p. МАЛАКО НЕ АВСОХЛА НА ГУБАХ у к а г о. Непав., абразл. Зусім малады i нявопытны ў жыццёвых справах (пра чалавека). Ашчэ малако не апсохла на губах, а панімая ругацца, лаяцца. ІДябе ў школі вучаць гэтаму? Вял., Лаг. р. Якія ціпер кавалеры? Малако ні апсохло на губах, зь імі брытко й танцаваць. А дзе ты дзенясься, калі больших у вёсцы бох крыў. Жац., Стаўб. р. . МАЛОЦЬ 3 ПУСТОГА У ПАРОЖНЯЕ. Гл. ПЕРАЛШАЦЬ (малоць, пераганяць) 3 ПУСТОГА У ПАРОЖНЯЕ. МАЛОЦЬ ПУСТОЕ. Незадав. Балбатаць, гаварыць абы-што. Ты пра дзяцька маўчы. Гаворыць нетто, меля пустоё, яго ні поймяш. Сав., Стаўб. р. Лёнік гэто такой гупало, што адразу i ў голаў ні дойдзя, пра штр ён кажа. Меля пустоё пра некія курапаткі, пра зайцоў. Жац., Стаўб. p. Балбатун, меля пустое. Пр., Стаўб. p. МАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ. Непав., незадав. Гаварыць многа i абы-што, балбатаць. Старая Вікця толькі меля языком, слухай ты яе. Альбо яна табе што-небуць люцкаё скажа. Сав., Стаўб. р. Як мы шчэ булы Пры Польшчы, да збэромсо бабэй мныто, да вэсэло, да языкамы мэлэм, рогочэм. А тэпэр люді дождалыса, шчо нэ прадуть. Бот., Пін. р. Нічагуткі ні робіць. Адно ўстала, то й пашла па сяле малоць языком. Як яе адвучыць ад гэтага. Кущ., Кл. р. Hi мялі ты вот языком. Калі ні ведаяш, то паслухай, што старэйшыя людзі скажуць. Гор., Стаўб. р. МАРОЗ НА СКУРЫ СТАЩЬ у к а го. МАРОЗ ПА ШКУРЫ ХОДЗЩЬ у каго. Адчуваюцца дрыжыкі, выкліканыя пачуццём страху, жаху, хвалявання. Было сьлёс, гора, голаду. Алі час прайшоўшы, як i не было нічога, быта i людзей ні палілі жыўцом, быта дзярэўні ні палілі. А як уздумаюся калі, дык марос на скуры стаіць. Бяльм., Брасл. p. Згарэлі ў вайну, строіцца нада. Бывала, як паедзім у лес, аж марос па шкуры ходзіць, так бъялася. То ў вадзін бок, то ў другі, ці ня йдзець лясь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гўпало
13 👁
 ◀  / 321  ▶