ЛЯСЫ ТАЧЫЦЬ. Гл. ТАЧЫЦЬ ЛЯСЫ (басні). ЛЯТОМ ЛЯЦЕЦЬ. Вельмі хутка, з усіх ног (ісці, бегчы). Сусетка памыі вылівае, скалярушчыны (лупіны ад яек), рыбіныя голавы. Куры лятом лятуць. Сав., Стаўб. p. Рухавая, руплівая, дзе яе няма. Яна й на лузі, яна й дома ўсё паробіць. Лятом ляціць у калхос. Жиц., Стаўб. p. Натходзіла хмара, чорная-чорная, а я баялася. Убегла ў хату, зачыніла комін, вярбу на акно, a потым шукаць дзядей. Аш бачу — лятом лятуць з рэчкі. Гал., Стаўб. p. M МАЗГІ УСТАВІЦЬ каму. Незадав., зласл. 1. Haстаўляць на добрае, павучаЦь, навучыць каго. Хай тут бицька будзя хоць які, але калі дзіця дурное, то мазгоў ні ўставіш. Бял., Лаг. p. Што ты яму мазгі ўставіш ці што? Не, брат, калі нарадзіўся з лысінкай, то й памрэ з лысінкай, нічого ні зробіш. Ac., Стаўб. p. А ты ёй уставіць мазгі захацеў ці што? А я лепш адышоў бы ł ні чапаў бы яе. Кажа на цябе— хай кажа, рот ні заткнеш. Гор., Стаўб. p. 2. Набіць каго, надаваць каму. Ідзі й ні абрэхайся, а то мазгі ўстаўлю, калі граматны вельмо, разумны стаў. Больш за матку знаяш. Сав., Стаўб. p. Хацеў рас Эдзік Віціку мазгі ўстабіць, але бацько ні даў. Ото ханеў даць. Там жа. , МАЗОЛІЦЬ ВОЧЫ к ам y. Непав. Дакучаць каму пастаянным напамінаннем пра сябе, сваю асобу, раздражняць каго сваёй пастаяннай i доўгай прысутнасцю. Я ўжэ пасварылася з гарбачоўскімі хлопцамі, баюся ў Гарбачоўкі йсьці, ашчэ пабіваюць. «Ідзі й ні мазоль мае вочы, абыхоць мае хаты, кап ні сустракацца, ні порць мне атмасьферу»,— усяк-усяк брахала на яго i на хлопцаў. Цяпер баюся. Бял., Лаг. p. Прыдзя, панімаяш, расьсядзяцда тут, мазоліць вочы цэлы вечар. I работы з-за яго ні паробіш. Гор., Стаўб. p. Кінь ты хадзіць, вочы мазоліць людзям. Калі пратсядацяль ні зробіць (вызначэнне размеру пенсіі), то ніх'то. У яго ш уся дакумантацыя на цібе. Гал., Стаўб. p. МАКАВАЙ PACIHKI У РОДЕ НЕ БЫЛО. Гл. РАСЫ (расінкі) У РОДЕ НЕ БЫЛО. МАК (куццю, проса) ТАУЧЫ. Віцца клубком у паветрьг (пра насякомых). Во ўжо кумары пачалі мак таўчы, вечар дзьвіжыцца. Бяльм., Брасл. р. Камары тау
Дадатковыя словы
бйцька, жйц, ніхто
5 👁