прапаліць. Гал., Стаўб. р. Я за тыбэ лупаты гочыма нэ буду. Сім., Драгіч. р. Аднаму наказалі, прыехаў са Сьвержна (у сваты), а маці й.кажа: «Кап ты без галавы хадзіла. Ты людзей запрасіла, а мне лыпай вачыма. Іх жа глядзець трэба, частаваць». Сав., Стаўб. р. ЛЫТКІ СТУЛЩЬ (злажыць). Недобразыч., зласл. Памерці. Зяць жа яе лыткі стуліў, чула? Гр., Слуц. р. Гэта ш Коля лыткі стуліў. Хто п сказаў: гэтакі здаравенны быў. Там жа. Я хвора-хвора. Дзьве нядзелі лежма ляжала, цымпяратура пат сорак была, чуць ужэ й лыткі ні стуліла. Там жа. Пасьмей толькі пайсьді гуляць, то ўжэ яг' дам, дак i лыткі зложыш. Там жа. ЛЫТКІ ТРАСУЦЦА ў к аг о. 1ран. Спалохацда, калаціцца са страху. Неяк скоро, як сабака гэты кручаны бегаў, ішла, ужо шшарэло, ад дачкі. Іду, й лыткі трасуцца, Баюсё, дальбох, Жэнячко, у бок баюсё глянуць. Падг., Кар. р. Нека халера зрабілася са мною. Як была малая, пайду куды хочаш. А цяпер, як цёмно — страшно. Іду ат сусеткі — лыткі трасуцца, хоць с хаты ні выхоць. Жац., Стаўб. р. ЛЯЖАЦЬ ЗАДРАУШЫ ГАЛАВУ (бараду). Асудж. Памерці, загінуць. Маня ешь у саўхозі даяркай, палучаіць харашо, сто дваццадь у месіц, дзеці харашо учацца. А ён во ляжыць бораду задраўшы. Дурак i сьмердь яго дурацкая — на Дзень Пабеды засіліўся. Ульян., Сен. р. Прынёс трыста грам сьпірту, разьлілі на траёх i выпілі. Як выпілі, тут Жа сьсінелі. Вызвалі скору помашч, а яны ўсе траёх ляжаць бараду задраўшы, усе мёртвыя. Во як бывая. Там жа. ЛЯЖЫЦЬ КАЛОМ ш т о. Незадав: Без патрэбы, лішні. Пабегла купіла шэеьць метраў. Прышла дамоў: «Ну што й та я купіла толькі шэеь метраў, эта ш мне толькі на пярыну». Пабегла i шчэ шэеь метраў узіла на насыпкі. I пярыну ні пашыла, i мацяр'ял колъм ляжыць. Тады ўвідзіла цьвяцістата прывязьлі ў капярацу, купіла на салхветку на стод i пакрывала на койку. I тое ляжыць колъм. Я къзала: «Забірай, нашто яно ляжыць тут у мяне».— «Забяру, на дзьверы павешу». I ні бярэць, ляжыць колъм. Ляўк., Арш. р. ЛЯПАЦЬ ЗАСТАУКАЙ. Непаш. Гучна, без толку балбатаць, крычаць, сварыцца. Перастань ты ляпаць застаўкай, памаўчы троху, у вушах зьвініць ад яго г'авэнды. Раўч., Пух р
Дадатковыя словы
гавэнды, мацярял
4 👁