нік. Перамлееш, пака сасонку якую спусьціш. Ляўк., Арш. р. Іду ат Пятроўскіх, а цемната, ні ведаю, кудэю йсьці, баюся, марос па шкуры ходзіць. Гэта ш так позно заседзялася. Сав., Стаўб. р.
МАТЫЛІЦЫ НАПАЛІ на каго. Моцны кашаль (у чалавека). Запырхала як авечка, матыліцы напалі. Гр., Слуц. р. Міша кашляя, матыліцы напалі. Сав., Стаўб. р.
МАЎЧАЦЬ ЯК ВАДЫ Ў РОТ НАБРАЎШЫ. Зніякавець, анямець ад раптоўнага ўзрушэння, страху, згубіць здольнасць гаварыць. Нябось, калі сказала ёй усю праўду, то маўчала як вады ў рот набраўшы. Сав., Стаўб. р. Чаго ш вы маўчыце як вады ў рот набраўшы? Давайця пойдзям у кантору і скажам, як усё было. Гор., Стаўб. р. Чаго ш ты маўчала як вады ў рот набраўшы? Трэба было сказаць, што ты тут саўсім ні вінаватая, што гэто того злодзяя работка. Жац., Стаўб. р.
МАХНУЦЬ РУКОЙ на каго, на што. Перастаць звяртаць увагу на каго, на што; перастаць займацца кім або чым, адрачыся ад ранейшага намеру зрабіць што. Кінь ты хадзіць на гэтую рэчку. Дзе тут тая рыба? Я ўжо даўно махнуў рукой на гэто — шкода часу і ад людзей брытко. Гор., Стаўб. р. Я думала спачатку зьезьдзіць у гэтую Малінаўку, а потым махнула рукой — далёка, а са здароўем ні вельмо. Жац., Стаўб. р. Каб бацько на яго ні махнуў рукой, то чалавекам буў ба. А то распусьціўся, круціць, хоць бы калі рубель дахаты прынёс. Сав., Стаўб. р. Коля махнуў рукой на сьвіней. Якія будуць, то й добро. Падгадую, казаў, пудоў на пяць-шэсьць і пакалю. Там жа. Дачка да майго крыку прывыкла, а постраху ад бацькі ніякаго німа, робіць што хоча. Цяшко вучыцца — зусім ні хоча. А бацько махнуў рукой на яе вучэнё. Яна ш сабе, кажа, вучыцца, не мне. Там жа.
МЕСЦА НЯМА (не знаходзіць). Перажываць, не знаходзіць сабе месца ад жалю, гора, болю. Сабралі людзей, баль некі сабралі. Казалі, яна пела — і дадня памерла. А яму места німа. Наважыўся да сына ехаць. Пр., Стаўб. р. Як схадзіўся мне ўночы зуп, думала, што кончуся, места ні знаходзіла. Толькі пад раніцу трохі паспакайнеў. Сав., Стаўб. р. Я тут бяз вас чуць ні памерла была. Грып узяў за голаў, а тут яшчэ зубы. Месца сабе ні знаходзіла, крычала, ходзячы па хаці.
80 👁