куць куцю, чуяця, Камароўская. Камарэ таўкуць куцю. Сав., Стаўб. р. Кумары чы мошкы просо товкуть. Сім., Драгіч. р. Міша лёх на сьпіну й прыглядаяцца, як камарэ куцю таўкуць. Жац., Стаўб. р. Будзя цёпло, вот паглядзіця, што будзя цёпло. Рас камарэ таўкуць мак, будзя яшчэ цёпло. Сав., Стаўб. р.
МАЛАКО НЕ АБСОХЛА НА ГУБАХ у каго. Непав., абразл. Зусім малады і нявопытны ў жыццёвых справах (пра чалавека). Ашчэ малако не апсохла на губах, а панімая ругацца, лаяцца. Цябе ў школі вучаць гэтаму? Бял., Лаг. р. Якія ціпер кавалеры? Малако ні апсохло на губах, зь імі брытко й танцаваць. А дзе ты дзенясься, калі большых у вёсцы бох крыў. Жац., Стаўб. р.
МАЛОЦЬ З ПУСТОГА Ў ПАРОЖНЯЕ. Гл. ПЕРАЛІВАЦЬ (малоць, пераганяць) З ПУСТОГА Ў ПАРОЖНЯЕ.
МАЛОЦЬ ПУСТОЕ. Незадав. Балбатаць, гаварыць абы-што. Ты пра дзяцька маўчы. Гаворыць нешто, меля пустоё, яго ні поймяш. Сав., Стаўб. р. Лёнік гэто такоё гупало, што адразу і ў голаў ні дойдзя, пра што ён кажа. Меля пустоё пра некія курапаткі, пра зайцоў. Жац., Стаўб. р. Балбатун, меля пустое. Пр., Стаўб. р.
МАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ. Непав., незадав. Гаварыць многа і абы-што, балбатаць. Старая Вікця толькі меля языком, слухай ты яе. Альбо яна табе што-небуць люцкаё скажа. Сав., Стаўб. р. Як мы шчэ булы пры Польшчы, да збэромсо бабэй мныго, да вэсэло, да языкамы мэлэм, рогочэм. А тэпэр люді дождалыса, шчо нэ прадуть. Бот., Пін. р. Нічагуткі ні робіць. Адно ўстала, то й пашла па сяле малоць языком. Як яе адвучыць ад гэтага. Кунц., Кл. р. Ні мялі ты вот языком. Калі ні ведаяш, то паслухай, што старэйшыя людзі скажуць. Гор., Стаўб. р.
МАРОЗ НА СКУРЫ СТАІЦЬ у каго. МАРОЗ ПА ШКУРЫ ХОДЗІЦЬ у каго. Адчуваюцца дрыжыкі, выкліканыя пачуццём страху, жаху, хвалявання. Было сьлёс, гора, голаду. Алі час прайшоўшы, як і не было нічога, быта і людзей ні палілі жыўцом, быта дзярэўні ні палілі. А як уздумаюся калі, дык марос на скуры стаіць. Бяльм., Брасл. р. Згарэлі ў вайну, строіцца нада. Бывала, як паедзім у лес, аж марос па шкуры ходзіць, так бъялася. То ў вадзін бок, то ў другі, ці ня йдзець лясь
84 👁