Там жа. Крычыць, месца ні знаходзіць: «А мой ты карміляц, чаму ш ты есьці ні ўстаеш, чаго ш ты ляжыш сярот хаты?!» Жац., Стаўб. р.
МЕЦЬ ГАЛАВУ (на плячах, на карку). Быць кемлівым, разумным. Што гэты Аньцік! Галавы на плячах ні меў, то й папаўся. А якая там работа, сядзі сабе ў цяпле й расьпісвайся. Шаш., Стаўб. р. От ні кажы, хто галаву меў на карку, то добро жыў. Жац., Стаўб. р. Маеш галоўку, учыся, табе памагаюць, плоцяць, шчэ й бацьку дзякуй кажуць. Мік., Мядз. р. Ты з Эдзікам парайся, ён мае галаву на карку, паткажа табе, што тут зрабіць. Сав., Стаўб. р.
МЕЦЬ ГОЛАС. Быць уплывовым, аўтарытэтным, карыстацца павагай. Шаўчук парцейны, ён голас мае, да яго голасу прыслухоўваліся. От калі сход які чы што, што Шаўчук скажа, так і будзя. Сав., Стаўб. р.
МЕЦЬ ПАВАДЗЭНЕ. Карыстацца поспехам на вечарынках, на танцах. Некалі Райка Карповічава ўмела хорашо танцаваць. І мела павадзэнё, харошая была. Недзя замужам у Галавенчыцах. Сав., Стаўб. р. Ніхто так ні ўмея танцаваць старынныя танцы, як Высоцкі. Як паехаў ў Налібакі на вяселё, а радня з боку маладога такая шляхетная, ўсё: «Пане Высоцкі, пане Высоцкі». Павадзэнё меў харошаё. Там жа.
МЕЦЬ ПАДЫХОД да каго. Гл. ПАДЫХОД МЕЦЬ да каго.
МЕЦЬ СЭРЦА да каго. Спачуваць каму, быць чулым, спагадлівым да каго. Мой пакойнік Бронісь ото ш быў добры чалавек, да ўсякаго ён меў сэрцо. Бывало, і з малымі так умеў гаварыць, а яны яго акружаць: «Дзядзё, раскажы пра парцізан». Жац., Стаўб. р.
МНОГА ВАДЫ ЎЦЯКЛО (сплыло). Шмат часу прайшло, многа адбылося розных перамен з пэўнага часу. Як была маладая, дык усю Краснапольшчыну схадзіла і Заборшчыну ўсю знаю. Ды многа вады с таго часу ўцякло. Многіх дзярэўняў тут цяпер нет. Шчэ зьнясьлі да вайны ў большыя дзярэўні. Клюкі, і Цьвятушына, і Кузукіна, там толькі падмуроўкі відаць ат хат. Грыш., Рас. р. Час ідзе неўзаметку. Вот, здаецца, нідаўно вайна была. А калі падумаць, много вады сплыло с таго праклятаго часу. Гор., Стаўб. р. Ужо, браце, много вады сплыло, як ты быў маленькі, пат стол залазіў. Там жа. Ясь Бурдзялоўскі дваццаць пяць гот ні быў тут. А за
80 👁