Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ЛГАЦЬ НЕ ПАДСЕЮЧЫ. Гл. ХЛУСІЦЬ (лгаць) НЕ ПАДСЕЮЧЫ. ЛЕГЧЫ ЯК МОСТ. Вылегчы (пра збожжавыя культуры). Жыта Яхімчыка было лягло як мост, а гэта ўстала. Салома слабая, зярно слабая. Як мучаная. Ульян., Сен. p. ЛЕДЗЬ (ледзьве) ШОРЫ ЦЯГАЦЬ (цягнуць). 3 цяжкасцю ісці, ледзь ногі валачы. Які мой бацько! Лець ціоры цягая, стары, слабы. Ракаш., Уздз. p. Ужо й Высоцкая старая вельмі пастарэла, ходзіць памаленьку, згорбіўшыся, ледзьве шоры цягая. Сав., Стаўб. p. Цяпер у калхозі коні — ого! А то помніш, адразу пасьля вайны запражэш у плух — i хоць ты сам цягні гэты плух. Ледзьве шоры цягнулі. Вот горо было, араць. Ж щ Стаўб. p. Мае парасятка дагледжаныя, ні горо ім. Бачыш, як выгульваюць, вухкаюць. Горо, як шоры цягаюць, a калі выгульваюць, гэто ні горо. Гал., Стаўб. pf ЛЕЗЦІ НА НОЖ. Не берагчыся, ігнараваць парады доктара. Яго ў бальніцу паложаць. Яму гарэлкі піць ня можна, а ён лезя на нош, ня вытрыманы, аш лохня за гарэлкай, мрэ за гарэлкай. Сав., Стаўб. р. ЛЕЗЦІ (пёрціся) НА РАЖОН. Недобразыч., незадав. Рабіць што рызыкоўнае, заведама асуджанае на няўдачу, звязанае з нядобрьімі вынікамі. Чаго яму было лесьці на ражон, маўчаў бы, а то распусьціў язык, гаворыць абы-што. Цяпер толькі нідобро перад людзьмі. Мік., Стаўб. p. Усюды ён ест. Яны бралі, хай бяруць, а табе што? Чаго й ты пёрся на ражон, ці табе я ні даю, ці шкадую табе чаго? Ас., Стаўб. р. ЛЕЗЦІ НА СЦЕНКУ. Гл. НА СЦЯНУ (на сценку) ЛЕЗЦІ. ЛЕЗЦІ ПАД РУКЕ Дакучаць. Нешто с курамі ў Miне толку няма ў гэтум году: старыя па сабе, маладыя па сабе, старыя б'юць маладых. А маладыя баязьлівыя, ні прызваць, адно як есьці, дак лезуць пад рукі, ад г'анка ні адагнаць. Сав., Стаўб. р. Чаго вы пад рукі лезяця! Адыдзецяся даляй, бо апырскаю крывёю. Hi бачылі, як кабана разьбіраюць ніколі? Жац., Стаўб. p. ЛЕЗЦІ СЛЯПЦОМ. Гл. СЛЯПІЦАЮ (сляпцом, асою) ЛЕЗЩ (увочы). ЛЕЗЦІ Уў ПЯТЛЮ. Гл. У ПЯТЛЮ ЛЕЗЦІ. ЛЕЗЦІ ЯК МУХА куды. Гл. ЛЕЗЦІ ЯК СЛЯПЕЦ (муха) куды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, ганка, мўчаная
7 👁
 ◀  / 321  ▶