Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ЛЕЗЦІ ЯК СЛЯПЕЦ (муха) к уды. Незадав. Дакучаць каму; назойліва ўмешвацца ў чые справы. Зайцэ лезуць як сьляпцэ ў садэ, усю кару паабгрьізалі. Сав., Стаўб. р. Лезі ў вочы як муха, мазоліць мне вочы. Сял., Маладз. р. Атстань ты ад міне, лезя як сьляпец, рады німа. Жац., Стаўб. р. ЛЕЗЦІ (чапляцца) ЯК СМАЛА д а к а го. Незадав. Назойліва прыставаць, непакоіць, турбаваць каго. Лезеш як смала да міне, як прыстане с такім разгаворам. Сял., Маладз. р. А швагер як нап'ецца, то, ні дай ты бох, чапляяцца да каждаго як смала, гаворыць ярунду некую, гатко слухаць. Сав., Стаўб. р. Малы, а які нігодны — лезяш ў вочы як смала. Ідзі ўжо на двор, пагуляй трохі с хлопцамі! Гор., Стаўб. р. Прыходзіць рас тут адзін. Ну, садзіся. Пачаў нетто ўспамінаць, панімаяш: вот некалі я быў панам, много кароў меў, а ціпер рабі як усе. Ідзі ты, кажу, чалавеча, дадому, мне німа калі с табой г'авэндаць. А ён чапляяцца як смала: «А ты паслухай, а ці ты помніш». Ледзьвя с хаты выправадзіла. Жац., Стаўб. р. ЛЕГКАЯ РУКА, ч ы я, к а г о. Пра чалавека шчаслівага, удачлівага ў нейкай справе, пачынанні. А праўда, мама, давай я паеду зъ пьрьсятамі. Можа мъя лёхкая рука i пъръсяты добрыя ўдадуцца. Ляўк., Арш. р. Муха (црозвішча) папёрла да Гайка паглядзець, што прывёс с Польшчы, можа лёхкая рука яе, будзя прадавацца хутка. Сав., Стаўб. р. ЛЁГКЛ НА НАГУ (на хаду) хто. Мае спрыт у хадзьбе, здольны многа, усюды i доўгаўхадзіць. А сястрыца мая, німа здароўя ўжо хадзіць па гасьцях. Была некалі лёхкая на хаду, а цяпер села, сэрцо слабоё. Сав., Стаўб. р. Адаміха яшчэ лёхкая на нагу — i ў Стоўпцы пешшу зойдзя й прыйдзя. А дома яшчэ торф у хлеў носіць. Жац., Стаўб. р. Ужо ёсь зімляніка, ёсь чарніцы. Лясута (прозвішча) дасужая, лёхкая на нагу, абойдзіць увесь лес. Ульян., Сен. р. Зь Янінаю пайшлі ў грыбэ. То аблётала ўвесь лес, яна лёхкая на хаду. Гор., Стауб. р. ЛЁГКІ (лягчэйшы) ХЛЕБ. Лёгкая праца, без лішняга напружання сіл. Бачыш, у калхоз ня йдзець, а ўсё стройкантора, СМУ (будаўніча-мантажнае ўпраўленне), аўтабаза, усё шукаіць лёхкага хлеба. Ульян., Сен. р. Нам з бацькам цяшка было, то хай дзеці разумней за
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гавэндаць, доўга^хадзіць, напецца
4 👁
 ◀  / 321  ▶