Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
му, кап скарэй патхадзіцца, а с кім стрэняцца, будзя лады разводзіць, ніяк ні разойдуцца. Там жа. ЛАЗЫ ДАЦЬ к а м у. Гл. ДАЦЬ ДУБЦА (лазы) к аму. ДУБЧЫКА ДЖГАНУЦЬ к а му. НАДАВАЦЬ ПАЛКІ к а м у. ЛАМАЦЬ ГАЛАВУ. Думаць, шукадь выйсця, рашэння. Не ламі, сынок, галавы, лажыся спаць. Заутра рана родшш тую задачку. Кунц.Жл. р. Цяпер дзяцько мог бы паехаць да сястры у Польши, дак Дзеці... Аднаму свадзьбу, тому кварціру ў горадзі наймі, думай бацько, ламай галаву, дзе ўзяць. Сав., Стаўб. p. Што ты галаву ломіш? Хочаш так паехаць, то паедзь. Ці я цябе ні пускаю? Гор., Стаўб. p. Матка ціпер галаву ламая, што рабіць? Брытко пёрад людзьмі з гэтым хлопцам, так абняславіць род. Ас., Стаўб. p. Што ты адна ламаяш галаву. Пачакай, прыдзя Андрэй i разам падумаяце, ці ехаць у той Нясьвіш. Раёў., Стаўб. p. ЛАМАЦЬ (заламаць) РУКІ. Крычаць, модна пла: кадь, лемантаваць. А Петрусіха, бедная, з гора, з роспачы валасэ на сабе рвала, ламала рукі, як дачулася пра няшчасьцё. Так перажывала, так. перажывала! Жац., Стаўб. р. Міхашча бегала па вёсцы растрэпаная, рукі заламаўшы, кал! дачулася пра сьмерць. Сав., Стаўб. р. Як забіралі майго мужыка, ото я напЛакалася, бо ведала, што на горо ён мяне пакідае. Конь ні слухая, а араць трэба, а дзеці саўсім маленвкія. Заламала ріукі, крычала, па полі ходзячы, што гэто за долю я маю, як я спраўлюся адна. Там жа. ЛАПЕКА НА ЛАПЕКУ. ЛАТА НА ЛАЦЕ. ЛАПЩ НА ЛАПІК. Зношаная, уся на латах, зусім парваная (вопратка, сукенка, паліто i г. д.). Ен увесь век лямцы насіў лапёкі на лапёках, усе лата Т лата. А цяпер от ні аднае лапіны, ні аднаго лапіка. Гр., Слуц. р. Цяпер зайдзі ў магазін, якое хочаш (крамы). А даўней так бедна адзяваліса, трэсьлі лахманамі парванымі, залаплянымі, шта лапека на лапеку i голэ цела сьвіціцца. Там жа. Адзеня добраго ні было, дзе яго возьмяш. Хадзілі у касьцюмчыках лата на лаці, бо'ні было. Гор„ Стаўб. p. Трэба кажушок пашыць. Старыя кажухі ўжо лата на лаці, а я так прывыкла да кажуха, ні выйсьці на двор у холат. Жац., Стаўб. p. Абдзёрку (зрэбнае палатно) выччыш таўсьцси, як ільлянае палатно, пашыіш штаны i носіш, луччых ня было. НогІ паськіпаюць ат марозу, кроў дур
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

боні, таўсьцсй
5 👁
 ◀  / 321  ▶