Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ня. А дзе ж ня будзяш улягаць (у работу)? Свая нейкая гаспадарка ё, трэба дагледзяць, да ў саўгас дапяць, каб на старасьці мець кусок хлеба. Януш., Лаг. p. O-o-o, гэта Болячка прабеглая. Hi глядзіць красаты, a стараяцца дзецям навуку дадь, каб мелі кусок хлеба ў руках. Чацьвёрко дзетак, а стараяцца ўсіх вучыць. Сав., Стаўб. p. Я яе замуш ні выпраўляю, хай вучыцца, кап кусок хлеба мела ў руках. Гр. Слуц. р. КУТКІ ВЫЦІРАЦЬ. Гл. АБЦІРАЦЬ (выціраць) ВУГЛЫ (куткі). КУЦЦЮ ТАУЧЫ. Гл. МАК (куццю, проса) ТАУЧЫ. К ЧОРТУ. ПАД ХАЛЕРУ.Незадав., зласл. 1. На навалю., ушчэнт. Ен як упёрся плячом, як папхнуў тыя дзверы, дак этыя дзверы к чорту й разьляцеліся. Вядома ш, якія там сенцы, якія там дзьверы ў бабы-удавы. Зал., Вы. р. 2. Прэч, вон. Прыходзіць рас да міне. Ну, прышоў — пасядзі, садзіся. А дзе ён табе сядзе, калі п'яны. Лезя, прыстае, нешто балбоча. Пашоў ты, кажу, к чорту, калі так, калі ні можаш пасядзець як чалавек. Гор., Стаўб. р. Ідзі ты, мілянькі, пат халеру, адвяжыся, йдзі да хаты. Вар., Стаўб. р. Л ЛАВЩЬ МУХ. Непав., незадав. 1, Быць няўважлівым, рассеяным. Сюды глядзі, не лаві мух, а то спусьцім нітачкі (з матка), доўго потым трэба будзе разбэрсваць. Сядзі ціхінько, то скоро кончим. Сав., Стаўб. р. Давайця будзям слацца, вунь Міша сьцішыўсё, мух ловіць на канапцы. Там жа. 2. Бяздзейнічаць, лынды біць. Чаго ш ты мух лавіў цэло лето? Трэба ж было й табе ня спаць у шапку. Людзі панавалакалі (ягад), грыбоў, а ты думаў, што я табе ўсё параблю, усяго загатоўлю. Гор., Стаўб. р. Хваціць, мушчынкі, мух лавіць, трэба па хатах падавацца. Заўтра рана ўставаць, а сягоньні й так знебьіліся за дзень. Раўч., Пух. р. ЛАДЫ РАЗВОДЗЩ Ь. Забауляць гаворкай каго, свядома адцягваючы ўвагу ад, працы. Бач, як юдаяцца да работы! Ня капая (бульбу), а стала й лады разводзіць. Пакуль перагавораць, дак i вечар будзя. Эта така бацьку дапамога! Гр., Слуц. р. Як у той песьні паецца, шта «была ў мацяры адна дачка й тая забаўначка, с кім сыдуса, с тым разгаваруса», так i яна: ні сьпяшаяцца дадо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяны
1 👁
 ◀  / 321  ▶