рыла, бягом у хату. Аш гэто госьці прыехалі. Сав., Стаўб. р. Спаць у хаце ані ні можа, крычыць як рэзаный. Ужо ў шэсь часоў выкатываям каляску i сьпіць на дварэ, доўга сьпіць. Ляўк. Aptu. p. Унук крыклівый, неспакойный, такей гърлъпан. Усю ночачку не дасьць заснуць, крычыць як рэзаный. Гърлач ўдаўся. Там жа. КУДЫ ВОЧЫ ГЛЯДЗЯЦЬ. Без пэўнай мэты, абы куды. Яму абы йсьці куды вочы глядзяць. A хто ш рабіць будзя ў полі, ді падумаў ты? Веч., Стаўб. p. Куды ш ты, пытаюся, пойдзяш? От, выйду дзе, пасяджу зь людзьмі. Пайду куды вочы глядзяць. У некаго ш пасяджу. Жац., Стаўб. p. КУДЫ I ШТОУ Невядома куды i навошта, ніхто не ведае куды (ісці, ехаць i г. д.). Пагрузілі, а мы дажа ні знаім, куды i што нас вязуць. I многа дзён мы так мучыліся, замкнутыя, закрытый ў тых вагонах. Ухе., Kp., p■ Не ведаю,' куды- i што ён пашоў. Раніцаю сабраўсё, пасьнедаў i пашоў недзя. Можа ў калхоз, можа дзе да каго, ці я ведаю, мне ні гаварыў. Cae., Стаўб. p. КУДЫ ХТО. Гл. ХТО КУДЫ. КУЛЬБАКУ ПАДБІВАЦЬ к a м y. Ствараць канкурэнцыю каму, канкурыраваць з кім. Што народу ў Стоўпцах, ах -е-я-ей! А што барахла адусюль на базары! Нашай казьне кульбаку падбіваюць палякі, панавозілі сатусюль, у магазін ня трэба йсьці. Сае„ Стаўб. р. КУПЛЯЦЬ КАШУ. Народны звычай: на радзінах за грашовую ўзнагароду набываць кашу, якою бабка надзяляе гасцей. Купляе кашу хросны бацька або хросная матка. Кум, кума купляюць кашу, хто боляй дасьць? Гэта й бакавым (гасцям) можна купляць. Тады ўжо тую кашу падымуць, як купіць кум, дак падымая й ляпня ап стол — міска сабе, каша сабе паляціць. I тады ўжо баба дзеліць гэту кашу ўсім па куску, усім па куску. Таўкач., Уздз. р. КУСАЦЬ (грызці) с я б е ЗА ЛОКАЦЬ. Шкадаваць, што не выкарыстаны магчымасці, не так зроблена што. Адаб'е нехто дзяўчыну з-пад носа, хай кусае тады сябе за локаць. Падг., Кар. р. Дурная, ашукалася з гэтымі сьвіньмі, цяпер хоць грызі сябе за локаць. Сав., Стаўб. р. А цяпер хай сядзіць, хай кусая сябе за локаць, бо ніхто, толькі сам вінават. Гр., Слуц. р. КУСОК АДРЭЗАНЫ. Гл. АДРЭЗАНЫ КУСОК. КУСОК ХЛЕБА. Пражытак, харч, сродкі да існаванm
Дадатковыя словы
адабе
1 👁