ці, ведаюць, што яна дурнаватая, недапечаная трохі. Ас., Стаўб. p. КЛАСЦІСЯ (заходзіцца, падрывацца, парвацца, пэнкаць, дайсці, залягацда) АД (ca) СМЕХУ. Гучна, нястрымна смяяцца, смяяцца да знямогі. Прышлі ў тую бальніцу: «А дзе ты сьпіш, дзядуня? Ці мяккая ў цябе пасьцель? А хто табе вядро нясе?» То ўсе, хто там быў у той бальніцы, клаліся ca сьмеху, падрываліся ca сьмеху. Марх., Стаўб. p. Я ўчора ў Слонімі бачыла дзеўку модну. Каб яе да нас пусьцілі, то людзі дайшлі п ca сьмеху. Косы чырвоныя як страха стаяць, пазнохці брандзовыя'аж гараць. Ды кап ходь адно на' руках, а'то й на нагах! Востр., Зблье. p. От сьмяхат'а была, аш пэнкаў ат сьмеху. Пр., Стаўб. p. Паехалі па пясок. Узялі каляску. Едзем. А во зьехаў мяшок. I як сталі дзеці сьмяяцца, i я сьмяялася спачатку. А тады зло неко, кажу: «Памажы ўсьдягнуць!» А яньгаш пэнкаюць ат сьмеху. Cae., Стаўб. p. Позно прыціла'с кіно. Неко харошо было, сьмешно. Многія заходзіліся ca сьмеху. Ото папарагаталі. Гар., Стаўб. p. Моціна матка — тъкая баба сьмішная. Як станіць расказаваць, парвесься ат сьмеху, аткуль у яе бярэцца. Ляўк., Арш. p. I ўсе, хто тут быў, аж заходзяцца ат сьмеху. Гр., Слуц. p. Прыехала пад Новы год дачка на два дні, зайезла з бацькам на печ i рэжуцца (дурэюць). Аж заходзяцца ат сьмеху. Стары мушчына, а як маленькі. Cae., Стаўб. р. Дзеці цалавілі маленькіх карасікаў у баюрынах, укінулі ў трохлітровік i паставілі на г'анку, а кошка скрадзяцца i хап рыпку лапаю. A ім сьмешно, ат сьмеху заходзяцца. Там жа. Падышоў рас Аньцік Прус пад нас i як пачаў некія аніг'доты расказваць — клаліся са сьмеху на полі. Жац., Стаўб. р. Ш выдзержаў Бадоўскі (кпінаў) i скінуў Максіма. Той упаў, нагамі трасе i ат сьмеху аж заходзіцца: «Ой, люццы добрые, первы раз у жыцьці на панові покатаўса». Myp., Пруж ' p. У калхозе калі пасядам есьці да як пачнуць жанкі расказваць абы-што, то аж залягаямся ат сьмеху. В. Рож., Сал. p. КЛЕЦКІ 3 ДУШАМІ. Клёцкі з начынкай. Старкуюць, зьдзяруць бульбу, выціснуць, наробюць клёцак з душамі — зь мясам ці ш чым,— балыдыя, укусныя, начыненыя мясам ці чым, жараныя ў тлушчы. Бяльм., Брасл. p. КЛІНЫ ПАДБІВАЦЬ п ад ка г о. 1. Шукаць спосабы да прымірэння, імкнуцца выклікаць прыхільнасць да сябе. Трэба нек пат сястру кліны падбіваць, ці так 9 Зак
Дадатковыя словы
анігдоты, ато, брандзовыяаж, ганку, прыцілас, сьмяхата
1 👁