i будзяця жыць пасвараныя? Гр., Слуц. p. 2. Заляцацца. Наша Жэня гэтака дзеўчына хароша, але от нешта замуш ні сьпяшая. Ужэ хлопцы даўно кліны падбіваюць, i харошыя ест хлопцы, але ні адзін ёй ні наравіцца. Бяр., Слуц. p. Адна ні панаравіласа, то хай'бы п другой кліны біў. Гр., Слуц. p. КЛУБОЧАК РАСКАЦІЦЬ. Выкрыць якую-небудзь ганебную справу. Прыехаў новы бугалцяр, пратсядацяль паглядзеў, што клубочак пачаў раскочвацца, адразу зьнялі, прапанавалі тры другія калхозы, апроч «Чырвонаго сьцяга». Сав., Стаўб. p. А пратсядацяль бачыць, што такоё дзело, што клубочак раскочваяцца, зьнялі з работы Петрашэўскую. Там жа. A самім то ні хацеласё раскаціць гэты клубочак, чакалі, пакуль хто ні свой дабярэцца. Гор., Стаўб. p. КЛЯВАЦЬ НОСАМ. Жартаўл. Драмаць, седзячы. «Цётка, ваш бык уцёк! Цётка!» Ня чуець, клёваець носам. Ліцв., Карм. p. Загуляўсё ўчора, a сягоньні клюе носам на рабоці. Мач., Бабр. p. Прыдзя Пятроўскі, сядзе каля'стаяка, цёпло, a спрацаваўшыся за дзень, прыгрэяцца, носам клюе, Сав., Стаўб. p. Аня спаць хоча, стамілася за дзень на бураках. Жац., Стаўб. p. Hi клюй носам, раскажы, што ў тых Баранавічах. Там жа. КОЖА ДЫ КОСЦІ. Гл. АДНЫ (адна) РЭБРЫ (косці, шкура). КОСЦІ I (ды) ШКУРА (кожа). КОЗУБАМ СТАЦЬ. Мокрае, змерзлася на чалавеку, цвёрдае, злубянелае, шчыльна не прылягае да цела (адзенне). Улізьлі ў тую зымлянку, а там сьнігу во так надула, пэчка холодна. А што ш тая зымлянка, када ты шэсь кіломэтраў мокры йшоў на морозе, когда ты ўжэ зам'ёрз, когда твое шынелі, мундзеры — усё козубом стало. Бот., Пін. р. КОЛЬКІ УЛЕЗЕ. Уволю, удосталь, без абмежавання. I зарас ні магу забыцца на вайну. Як толькі гляджу цілівізар ці кнішку чытаю пра вайну, як гіблі людзі, дык наплачуся колькі ўлезя. Гай., Лаг. p. Баба старая, гадоў можа пяцьдзесят, тоўста, лыткі тоўстыя, танцуя i пячэня тарчыць с панчох. Нашто ш табе браць тое пячэня, еш колькі ўлезя, а нашто браць, нашто пхаць у панчохі! Сав., Стаўб. р. Прыходзіць Віцік Рэнін картофлі прасіць. «Заплачу»,— кажа. А нашто мне твая плата, бяры вот у мяшок колькі ўлезя, як панесьці, й нясі. Можа калі паслухаяш i дроў ці торфу прывязеш. Там жа
Дадатковыя словы
замёрз, калястаяка, хайбы
12 👁