бы тоўстыя, адно што маладая, дак ні кідаяцца ў вочы. Сав., Стаўб. p. Як будзяш там за сталом, то много ні ni, выпі так сабе, як усе, каб ні кідаласё ў вочы. Бо брытко .будзя, як нап'есься. Там жа. Глядзі, мне абноўку прывезьлі зь Мінска, на сукенку набралі. Харошы мацяр'ял, цёмныя кветачкі, у вочы ні будзя гэдак кідацца. Жац., Стауб. р. «От набраўся!» — «А ты ні ўглядайся».— «Як жа ні ўглядацца, калі ён падая ў вочы. Гэткі мушчына с твару прыгожы, чырвоны, а набраўся, на нагах не стаіць». Мік., Стаўб. р. КІДАЦЬ ВАЧЫМА. Гл. КШУЦЬ (кідаць) ВАЧЫМА (вокам). КІНУЦЬ (кідаць) ВАЧЫМА (вокам). Акінуць позіркам, глянуць куды. Толькі замок замыкаю, а ён (участковы) тут як тут: рас у хлеў, на тару паглядзеў, кінуў ачыма на печ, а там стаіць вушацік з брагай, адзежаю накрыты. Б ял., Лаг. р. Прыбех у хату запыханы. Аткуль ты такі задыханы? А ён усё кідая вачамі па хаці, нетто хоча ўбачыць. Ас., Стауб. р. Паглядзеў ён на печ, кінуў вокам i кажа: «Трэба многа цэг'лы, каб добро зрабіць» (Гэто я хацела яго папрасіць, кап печ перарабіў,) Сав., Стаўб. р. Андрэявіч толькі вокам кіня i адразу ведая, што тут трэба. Жац., Стаўб. р. КІШКІ МАРША ГРАЮЦЬ. Есці хочацца. Калі тоё сьнеданё было, я ўжо й забыўся. Зноў есьці хочацца, кішкі марша граюць. Сав., Стаўб. p. Сядайця за стол алаткі есьці, бо позно, кішкі марша граюць. Гор., Стаўб. р. У цібе, мусіць, кішкі марша граюць? Выгаладаўся за дзень на полi, то йдзі есьці дам. Там жа. Праўда, праўда, Канстанцінавіч. Давай аб'яўляй абед, а то кішкі марша граюць. Ляўк., Арш. p. КІЯ УСЫПАЦЬ к а м у. Набіць, адлупцаваць, адхвастаць каго. Яму трэба было за крадзеш кія ўсыпаць, вушы паабрываць, то можа ні палез бы больш у чужыя яблыкі. Гал., Стаўб. p. От я тобі зара кыя ўсыплю. Гэто ж за літо ны подывыца ў кныжку, а дай ёму ў грыбы ходыты, дай ёму ў ягоды да куды нэ сьлід. Бот., Пін. p. КЛАСЦІСЯ ПОКАТАМ. Моцна i нястрымна смяяцца. Учоро Вікця сьмяшыла людзей. Сабраліся на абет каля буртоў, абедаюць. А яна як скажа, як скажа, покатам кладуцца. Вот яна ні ціраяцца на людзях. Гал., бтаўб. p. А тая сабрала кала сябе дзяцей, гародзіць ім нешто, pacказвая, а яны рагочуць, кладуцца покатам. Ведамо, дзе
Дадатковыя словы
абяўляй, брытко.будзя, мацярял, напесься, цэглы
2 👁