Ł: юць цібе. Гор., Стаўб. p. Зь ёю кашы ні зварыш, зайдуха (заядлая жанчына) гэта. Зь ім (мужам) памеркавацца можно, а ёй усё мало, кап ёй зямлі на вочы ні хваціло. Сав., Стаўб. p. Паехаў мой аш у Цьвіркі, думаў патаргаваць тую хату. A дзе бачылі! Людзі паразьядаліся, цяпер зь імі ні зварыш кащы. Закацілі чатэры тысячы, за што там чатэры тысячы плаціць? Там жа. Hi хоча пазычаць — i ўсё. Круціў, крудіў, кажа, сабе прыгодзіцца. А на чорта яму той цабэрак, калі ставіць німа чаго? Можа сваім дзецям пакідая? Вот i звары ты кашу зь людзьмі. А я думаў, прадасьць ці пазычыць. Жац., Стаўб. p. КЕПІКІ СТРОІЦЬ з к а го, Глі СТРОІЦЬ КПІНЫ (кепікі) з каг о. КІВАЦЬ ПАЛЬЦАМ на к а г о. Даваць зразумець каму, што i ён вінаваты; удаваць, намякаць на ўдзел каго ў нядобрай справе. Ты, братка, ні ківай на міне пальцам, бо й ты ш, можа, ні сьвяты. Разам жа былі. Ac., Стаўб. p. ЯнІна i на мінё пальцам ківая. Яна думая, што я на яе иагаварыла. А я богу душою нівінна. Там жа. Ты ні ківай пальцам на каго, бо ніхто гэтаго ні м-ох зрабіць, толькі адзін ты. Hi ўмешвай людзей дарэмно. Сав., Стаўб. p. Эдзік нешто ківая пальцам на Колю, кажа, што гэто яго работа. Я ні ведаю, хто там вінаваты, а ўмешвацца 'тожа ні хачу. Веч., Стаўб. р. КІДАЦЦА ДА РУК каго, чыі х. 1. Вёльмі моцна гірасіць, упрошваць каго. Кабета кідаяцца да рук, плача, галосіць, каб аддалі карову, а яны куды там, толькі штраф. Плаці штраф — i дзела з канцом. Жац., Стаўб. р. Які ты непрыветлівы зрабіўся! Яна так цябе просіць, да рук кідаяцца, а ты сядзіш i маўчыш. Трэба памахчы чалавеку. Зал., Стаўб. р. А сіротка памаўчыць, памаўчыць, паглядзіць на мачыху: «Мама, дай, дай!» Кідаяцца да рук, а тая мачыха ні вельмо дасьць,— сваіх глядзіць. Жац., Стаўб. p. 2. Гарнуцца да каго, імкнуцца пасябраваць, быць у добрых адносінах з кім. Надумалася пайсьці да аб'ездчыка, каб лесу на хату як дастаць. Я й так, я й гэтак, ні вёлъмо кідаяцца да рук, трэба шукаць, у каго рука якая ёсь, мо тады згаворлівей будзе. Г ал., Стаўб: р. Да рук ні кідаяцца, бачыш, ні горняцца, то й ты будзь .разумнейшы, ні чапай i ты яго. Сав., Стаўб. р. КЩАЦЦА (падаць) У ВОЧЫ каму. Прыцягваць да сябе ўвагу, вылучацца з асяроддзя. А што там красіваго на той Яні? Нека забурмашыстая, ногі тоўстыя, гу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абездчыка, будзь.разумнейшы
30 👁