Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
Гр., Слуц. р. Даўней старому спакайней было, меў якія два загоны і сядзеў карчом, як мая мама. Але цянер лепш — ні ат кога нізавісім, пенсія. Там жа. * КАСА (нож) НА КАМЕНЬ. СутыкнуЛіся ў непрымірымай супярэчнасці розныя характары, погляды. Наскочыла каса на камянь — ні адна, ні другая ні хоча ўступіць, стаяць каля плоту й агрызаюцца. Гор., Стаўб. р. У нас жанчына адна жыве зь нявесткаю ніважна, як кажуць, нош на камянь. Адна сваё, другая сваё. Шсуворна (не ў згодзе) жывуцъ. Каг., Лід. р: КАСУ ЗАПЛЕСЦ1. Выйсці замуж. Вот i Антосіна дочка косу запліла. Вел., Шн. р. . КАТУ НАД ХВОСТ. Гл. САБАКУ (кату) ПАД ХВОСТ. КАТУ ПА ПЯТУ. Маларослы, малы, невысокі. Яшчэ вырасла кату пд пяту, а ўжэ чуб на галаве ставіць, вот што значыць маладое. Кае., Старадар. р. Які той Казік — кату па пяту, а й ён ужо ходзіць у клуп танцаваць, было п дабро на сьвеці! Жац., Стаўб. р. Давай рас барукацца. Сабраліся хлопцы, дурэюць. А Тадзік Цьвірчышын здаровы, нічого што кату па пяту, як хваціў ён Антолішынаго да як бразьня аб зёмдю. Сав.,.Стаўб. р. КАУТУН ЗАВІУ. Прыйшло ў галавуў заманулася, стукнула ў галаву каму. Я й ні зьбіралася-ехаць, адаля каўтун завіў, села на аптобус i паехала да сястры ў госьці. Гр., Слуц. р. Настуся паехала да Мішы ў Пятрылаў, думала жыць там. I казу туды завезла i сякія-такія манаткі. Пажыла мо с тыдзянь, адаля каўтун завіў, яна лахі пат пахі й паперла дадому. Гаи жа. К АХ АН НЕ ПРАВАДЗШЬ. Заляцапца да каго, фліртаваць з кім. Як каханё правидзіў, ня піў тады, а цяпер пака ні вып'я, яму й работы німашака. Аш млея, кап выпіць. Сав., Стаўб. р. Ванда Камароўскіх такая харошая зрабілася. Учоро йшла зь некім хлопцам, можа ўжо каханё правадзіць. Сав., Стаўб. р. НекалГ мой (сын), як каханё правадзіў, прыедзя ранічкаю, ўжо ўставаць трэба, а ён у гумно, кап ні чулі, i скарэй спаць. Там жа. КАША ЗАВАРЫЛАСЯ. Гл. ЗАВАРЫЦЬ КАШУ. КАШУ ЗАВАРЫЦЬ. Гл. ЗАВАРЫЦЬ КАШУ. КАШЬІ НЕ ЗВАРЫШ з кім. Не дагаворышся, не паеябруеш, не зладзіш з кім. Колькі рас табе наказвала — не хадзі ты да Іваноўскіх, бо ўсі роўно нічого ні будзя, кашы ты зь ім ні зварыш. Вот паглядзіш, ашука126 t
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпя, правйдзіў
5 👁
 ◀  / 321  ▶