Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
кабылцы, яна чуць духоў ні ўказала, чуць канцоў ні 'аддала. Жац., Стаўб. p. KAHLibJ БУДУЦЬ к а м у. Смерць наступіць чыя. Пусьці міне, бо як сьцебану, як пэцну, то канцэ табе тут будуць, больш ні палезяш. Страк. Свет. p. Коля як улупіў сьвіні, як смальнуў, думала, што канцы ёй будуць ужо. Сав., Стаўб. p. Выпусьціла на двор куранятніцу, хай, думаю, праветрыцца трохі на дварэ, а яна пасклікала куранят i на вуліцу ў пясок. А тут машыну чорт нанёс якрас. Я ў крык. Шафёр свой, сьцішыў хот. Думала, канцы ёй будуць, перапалохалася. Там жа. КАНЦЫ 3 КАНЦАМІ ЗВОДЗЩ Ь. Гл. ЗВОДЗЩ Ь КАНЦЫ 3 КАНЦАМІ. КАПЕЙКІ АДБІРАЦЬ у к а го. Перахопліваць работу i, такім чынам, заработан у каго. А яна разумная: сядзела, сядзела дома, а цяпер вышла i капейкі ў людзей адбіраець. Н. Тур., Уш. р. КАПЕЙКІ ЗА ДУШОЮ НЕ МЕЦЬ. Гл. ГРАША (рубля, капейкі) ЗА ДУШОЮ НЕ МЕЦЬ. КАНЦЫ ЗРАБЩ Ь к а му. Гл. ЗРАБЩЬ КАНЦЫ к а м у. КАПЫТЫ АДКШУЦЬ. Захварэць. Нешта Люся Марозава дома. сядзіць, капыты аткінула. Учора Волька казала, уся гарыць. Раўч., Пух. р. Учоро ото пагода была харошая, сьвяціло слонцо, то дзеці на дварэ гулялі. А сягоньні, гляджу, Міша нетто кволіцца, есьці ні хоча. Кажа, што жывот баліць, ляжыць на канапцы, капыты аткінуў. Сав., Стаўб. р. КАРАЛЮ ГАЛОВЫ СЦІНАЦЬ. Касіць, высока падразаючы (траву, жыта i інш.). Як будзіш касіць, левую руку падымай вышай, о так о (вось так), тады каса будзя мінаць усе каменьні, будзяш, як у нас гавораць, каралю галовы сьцінаць, высока касіць. Бял., Лаг. р. КАРЧОМ СЯДЗЯЦЬ. 1. Многа, настойліва сядзець (робячы што-небудзь). Бывало, карчом сядзіш, усё прадзеш i прадзеш, усё стараясься, кап было. Сав., Стаўб. р. Мой (сын) вунь карчом сядзеў нат ксёншкаю, то й вучыўсё добро, а гэто тоі ксёншкі ў рукі ні возьмя, дзе тоё вучэнё будзя. Жац., Стаўб.. p. 2. Жыць ціха, спакойна, не прымаючы актыўнага ўдзелу ў грамадска-карыснай працы. Калі ні будзя вельмі сурова зіма, та мо як перазімую. Прывезла машыну дроў, дзьве тоне торфу. Буду паліць памаленьку, дай сядзець карчом на сваёй печы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

будўць
1 👁
 ◀  / 321  ▶