Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
КАМПАНІЮ з кім. Быць у прыязных, сяброўскіх адносінах, сябраваць, добра жыць з'кім. Мішка завёў кампанію, сабяруцца, пасьнедаўшы, i ўсе на рэчку ракаў лавіць. Сав., Стаўб. p. Марынкі німа. Яна адранку як пашла, то й ціпер німа. Завяла кампанію зь Ленаю, Алікам, Віцькам i гуляюць разам цэлы дзень, дзе іх німа. Там жа. Казік трохі дзікаваты, баязьлівы, німа, кап ён завёў c кім кампанію, усё адзін i адзін. Жац., Стаўб. p. Старшы (сын) кунпанію вядзець балыную, прыяжджаюдь сьвязныя, парцізаны сь Сённа, зь Бёшанкавіч, ш Чашнік, сь Церабёнь, сь Сяргеік, с Прывётку, c Азярэцка. A тэй ленінграцкей (сын) кунпаніі ня водзіць. Ульян., Сен. p. Завэлі конпанію з эстым Міхалком (вун був лесніком), а вун кажэ: «Прыіжджяйте, я вам подкажу, колы пана не будэ, прывэзэтэ сосняку на жордкы». Цер., Шн. р. КАНЦА-КРАЮ (канца-берагу) НЯМА (не відаць) ча м у, 1. Бясконца далёка пашыраецца што. У гэтум годзі ў нашум калхозі пшаніца-пшаніца! А пасеяно много, канца-краю ні відаць. Сав., Стаўб. р. Як выядзяш за Дубе!, дак палём канца-краю ні відно. Вяліч., Сал. p. Бачыла я той лён, як ішла. Харошы, галубенячкі, i канцакраю няма. Гал., Стаўб. р. 2. Бясконца доўга працягваецца што. Іхнюй рабоці німа канца-берагу, усё пішуць i пішуць. Ліцв., Карм. p. Калі прыйшла Чырвоная Армія, то ні было канца-краю радасьці. Дайжа не верылася, што йта прышла наша Чырвоная Армія, i дайжа многія пачалі ўцякаць у лес, кажуць, гэта нейкі абман. Ухе., Kp. p. 3. Вельмі многа, у велізарнай колькасці. Як панаехала гэтых палякаў, канца-краю ні відаць, усё йдуць i йдуць. Гор., Стаўб. p. КАНЦЫ АДДАЦЬ (аддаваць). Памерці, паміраць, канаць. Гэта во жанчына, сусетка мая, вышла картофлю палоць, а сама была жара, трыццаць адзін г'радус. Сонцо ўдарыло, а ў яе паніжано даўленё крывяноё. Як стало ёй кепско, чуць канцы на тым полі ні аддала. Сав., Стаўб. р. Так неборака рабіў вік, а колы прышлоса концы аддаваты, то й нэ оділі діты як сьлід. Вел., Пін. р. Пішчыць i пішчыць, аш шкода кабанчыка. Пора там недзя кала сэрца. Во папрашу Андрэявіча, той як бачыш швайку пад бок — i ўсё, трэп-трэп нагою i гатова, кабан канцы аддаў. Гор., Стаўб. р. Ужо ш i Тодар аддаў канцы. Трэба будзя пайсьці вечарам, прасілі. Там жа. Тадзік рас як даў гэтуй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

градус, зкім
3 👁
 ◀  / 321  ▶