з кім, заплаціць наймітам за работу (звычайна найманне i разлік па. найму праводзіліся ў час калядных свят). У каго зямлі было многа, парапкаў наймалі. Наймалі на гот, на коляды найміцьцё тое. Сабіраліся на коляды ў хадзяіна ўсе: й ты я, што парапкавалі, й тыя, каго наймаў. Хадзяін парапкам каляду аддасьць — хлец печаны, грошы, як угодзяцца на жыта, жыта даюць. Іннаму скорамам выплачваў хадзяін. Пр., Стаўб. p. КАЛЯ РУК ка г о, чы i х. Паблізу, побач. Як былі малыя, то ўсё каля рук, усё каля рук. A гэто ўсе парасходзяцца, кожны па сабе: хто гуляць, хто рыпку, хто загараць. Сав., Стаўб. p. Гэто цяпер прыдумалі сады, ясьлі для дзяцей. A даўней i ціпер на вёсках дзеці кдля рук. От ці на дварэ дзе корпаюдца, ці на полі, калі жыто жалі. Каля рук былі. Ж.Щ-, Стаўб. p. Дзевачкі сьмелыя. Яны самі й пойдуць да каго, i на рэчку адны, бес старших, а хлопчык — не. Гэты ўсё каля рук, некі баязьлівы, ад мамы ні на шах. Гор., Стаўб. р. КАМЕНЕМ СЯДЗЕЦЬ. Гл. СЯДЗЕЦЬ КАМЕНЕМ. КАМЕНЬ НА*ДУШЫ ў каго. Гл. КАМЕНЬ НА СЭРЦЫ (на душы) у к а го. СЕУ КАМЕНЬ НА СЭРЦА к а м у. КАМЕНЬ НА СЭРЦЫ (на душы) ў каго. СЕУ КАМЕНЬ НА СЭРЦА к а му. Душэўна пакутаваць, перажываць, быцы у прыгнечаным стане. Дожджык мярсіць, а вёска гарыць, а каровы ходзяць каля вёскі, равуць, каб у хлеў, а хлёў гарыць. Такі некІ камень на сэрцы, так стала жорстка на сэрцы, думаць, i скаціна страдаіць праз немцаў, хочаць у вёску, равуць каровы гэтыя. С в-, Мядз. р. Я ні плачу на хаўтурах. Мой i папа як памёр, я толькі ўскрыкнула разоў два, а потым ні сьлязінкі. Толькі на сэрцы камень ляжыць, акамянеіць сэрца, ні магу гора выплакаць. Ульян., Сен. р. Дзевачкі цішэйшыя, а гэты вісус, Hi дай бох, якей урэдный быў. Пасварыўся бацько за бацінкі, а ён пашоў (i вы, можа, бачылі ліпавую дарошку?) i засіліўся на ліпі. Во табе! Насварыся. Сеў камень на сэрца бацьку, казаў, ну ця'пер хай што хочуць робюць, нічОга не скажу. Ляўк., Арш. р. Чуіць маё сэрца, ні так я памру, як усе людзі паміраюць, ні сваёй сьмерцю памру. Ляжыць нейкій камінь ў міне на душы, усё я нешта жду, усё мне кажыцца, што нешта будзіць нядобрая. М. Каш., Гар. р. КАМПАНІЮ ВАДЗЩ Ь (весці) з кім. ЗАВЕСЦІ
Дадатковыя словы
пбтым
2 👁