Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
I ХЛЕБА I ДА ХЛЕБА. Дастаткова ўсяго, многа (прадуктаў харчавання). Шма чаго казаць. Павырасталі дзеці, зарабляюць добро ў калхозі, хватая ціпер i хлеба й да хлеба. Гал., Стаўб. р. Сямёра дзяцей было ў маткі, адно за аДным. Трунна было гадаваць, але ш вырасьлі, разьляцеліся па сьвеці. А мы, старыке, дома жывём, у нас i хлеба хватаіць i да хлеба. Луб., Віл. р. Нас пядь дзяўчьщ, мы ўсе ўмеім добра гаспадыніваць, мы ні палучаім i грошай многа, але ўсе мы ўмеім жыць, ва ўсіх i хлеба кусок ёсь i да хлеба. Вар., Докш. р. ІЦКАВА ГАЛАВА ў к а го. Захапл. Вельмі разумны, кемлівы хто, хутка прыстасоўваедца да жыцця. Грышу далёка да брата, Павал — іцкава галава, крэпка разумны: ўсё ўмея, ўсяго-«аскупляе, насьцягае, прывядзе да ладу. Надзі ні бяда за-такім мужыком. Бял., Лаг. р. ' К КАДУК НЕ БЯРЭ к а г о. Гл. ЧОРТ (кадук, немач, ха лера) НЕ БЯРЭ каго. КАЗІНЕЦ У НОГІ УПАУ к а м у. Страціць здольнасць хадзіць, перамяшчацца. Селі мы старыя й глядзім, як дзяўчаткі танцуюць самі с сабой, а мальцы труцца толькі па кутках. А Марыя ня вытрымала i як выскачыла й давай страміць кавалераў: «Чаго стаіцё ў кутку? Што вам казінёц у ногі паўпадаў?» (казінец — хвароба коней, крывізна пярэдніх ног). Баб., Пол. р. КАЗЛЫ ДРАЦЬ. Гл. ДРАЦЬ (дзёргаць) КАЗЛЫ. КАЛІВА У КАЛІВА. ЗЕРНЕ У ЗЕРНЕ. Добрае, адоррнае (зерне, расліны). Наш калхос у гэтум годзі азалоціцца. Такая пшаніца ўрадзіла, як сьцяна, а колас — каліва ў.каліва. Жац., Стаўб. р. Гэдакай расады ўзяла ў Волькі, Каліва ў каліва, i вялікая i тоўсьдінькая, зь яе то будзя капусты. Кущ., Кл. p. Харошаго жыта палучылі ў калхозі-— каліва ў каліва. Трэба напытляваць мукі. Cae., Стаўб. p. Нашы куры цэлу зімачку картоплі ні папробувалі. Усю зімачку зернятмі карміла: тры рас, тры рас. Зьелі тры пуды ячменю, чатэры пуды пшаніцы. Да гетака пшаніца. Зерне ў зерне! Гр., Слуц. р. КАЛОМ ЛЯЖЫЦЬ ш т о. Гл. ЛЯЖЫЦЬ КАЛОМ ш то. КАЛОМ СТАНЬ. Гл, СТАЦЬ С ЛУПАМ (калом) КАЛЯДУ АДДАЦЬ к а м у. Распладіцца па найму
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бррнае
1 👁
 ◀  / 321  ▶