Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
Дзеці некія ніпаслушныя. Hi слухаюць. Як скажу, што калі ні будзяця слухаць, то пайду ў прочкі, памоўкнуць, глядзяць, што гэто маці кажа. Сав., Стаўб. p. Цярпела я, цярпела, божа мой, ужо боляй i цярпець ні магу. Пайду я ў прочкі! Сабрала вузялок, дзяцей, i пашла я ў прочкі. А мне ні было да каго ісьці ў прочкі. Пайду, думаю, дзе на службу стану да каго. Аляхн., Моладз. р. 2. Памерці. А мой Пдтрок пашоў к дзяцьку, да кажа: «Ужэ ш Якаў у прочкі пашоў, ужэ ш пам'ёр наш Якаў, хадзем хаваць». Гр., Слуц. р. ІСЦІ У РУКІ д а каго. Прыходзіцца, даецца каму што або хто легка, без асаблівых намаганняў. Такая карова! Як лялька, вым'ё вялікаё, масьці харошай. Чаму ш ты ні купіў? Сама, можно сказаць, ідзе табе ў рукі, а ты нешто думаяш, гадаяш. Калі. думаяш медь, то яшчэ й ціпер ні позно, купляй i ўсё. Сав., Стаўб. р. Табе грошы самі йдуць у рукі, толькі трохі пашавяліцца трэба. Так добро плацяць, калі робіш на трактары. Жац., Стаўб. p. Новую акушорку прыслалі да нас. Сь першаго разу спадабалася яна мне. Відаць, простая дзяўчына, ні задаецца i зь віду ніц (нічога) сабе, харошая. Так што наш дохтар можа цяпер жаніцца, дзеўка сама йдзе ў рукі. Пад., Дзятл p I У ГАЛАВЕ НЯМА. Гл. НЕ У ГАЛАВЕ. НЕ У ГОЛАУ. НЕ ДА ГАЛАВЫ. НЕ НА УМЕ. I У ТОЙ БОК НЕ ГЛЯДЗЕЦЬ. Незадав. 1. Не хацець бачыць каго, сябраваць, знацца з кім. Даўней, да футары жывучы, то хадзілі адзін да аднаго ці на вячоркі, ці так чаго. А цяпер мая сусетка, як ідзе вуліцаю, i ў той бок ні глядзіць,— паняю стала, разбагацела. Жац., Стаўб. p. Жывеш бес сваіх (родных), нек сумна, нядобра. A яны ш павыцурваліса i сваіх родных дзяцей. I ў той бок ні глядзяць. Гр., Слуц. р. 2. Зусім не хочацца чаго, прыелася што. Бывала, знаяш, пячэць матка бліны. Схваціш той блін, i ні нада яго ні качаць, ні мачаць, i так смашна, ходу з хаты. А цяпер i ў той бок ні глядзіш. Мік., Мядз. р. То ш, бывала: «А-я-яй, кот панёс мазюлік, што патэльню мазаць». А цяпер сидзіш есьці, адрэжыш Сала, паложыш кату, а ён i ў той бок ні глядзіць. О, кап це каршуну кот сала ня есьць! Скажаш, ніпраўды? Там жа. Дала сьвіням бяроскі, нарвала ў картофлях. То ні хочуць, лычэ паадварочвалі i ў той бок ні глядзяць. О, кап вы падохлі, аёц у хлеў! Сав., Стаўб. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вымё, памёр, сйдзіш
2 👁
 ◀  / 321  ▶