I I ВУХАМ НЕ ВЯДЗЕ. Не турбуецца, не прымаецца, не звяртае ўвагі. Жонка хварэя, ныя, а муж i вухам не вядзе, не прымаецца, зрабіўся поўны, чырвонянькі. Шосты дзісятак мушчыну, a йдзе як еемнаццацігадовы, ні сыдзясься зь ім. Сав., Стаўб. p. I ГОЛАМУ ЗА ПАЗУХУ. Жартаўл. Крыху, невялікая колькасць. Насадзіла морківі, будзя й голаму за пазуху. Тут радок, бачыш, узышла як шчотка, i там, у гароччыку, радкоў ca тры. Але клопат будзя, колькі нарасьце. Гр., Слуц. p. От друго хваліцца, шта было ўсяго, a людзі ж ведаюць, шта нічога ў яго ні, было, трасца там толькі й кіпела ў гаршку, дак у бяседзя й падзьдзеня, шта было й голаму за пазуху ў цябе. Эта старая прымаўка абазначала, што ў чалавека нічога німа, што ён бедны саўсім, ба што можна палажыць голаму за пазуху. Там жа. I ДУХ ПРАСТЫУ к а г о. Гл. I СЛЕД (дух) ПРАСТЫУ (застыў) к а г о. I ЗАВАДУ НЯМА. Зусім няма. Тутака тоі рыбы й заваду німа, а ты прэсься, чорт ведая чаго, на тую рэчку. Сав., Стаўб. р. Даўней, як была мельніца, i ў нас рыбы много было. Рукамі лавілі, карпы, што сьвіня, плавалі, шчупаке капошацца. А цяпер спусьцілі возяра, мельніца ні работая, рыбы й заваду німа. Там жа. У мяне ш курэй німа. Выдахлі. Было шаснаццаць штук, i заваду нават німа. Пр., Стаўб. р. Мне Алік казаў, што тых грыбоў яшчэ Й заваду німа. То мржа й ні паедзяш сягоньні. Гал., Стаўб. р. I МАЛЫ I СТАРЫ. Усе без выключэння, усе без разбору. Ныколы нэ забуду, ек пэршы раз побачыла самолёта! А він прылэтыв у наша сэло по някого нэгожого (хворага). То й малэ й стара споўзало поглэділо, як така важкэ полэтыть дай на ўпадэ. Альг., Стол. р. Атступалі немцы, от страшно было. Усе людзі — i малы й стары сядзяць у алешніку. А каровы равуць, авечкі бляюць. От страшно. Сав., Стаўб. р. I (a) HI БЛІЗКА. Нізавошто, ні ў якім разе, зусім не, ніколькі. Мой Сярожа есь казінае малако, a Зіна — i ні бліска! Hi хоча. Гр., Слуц. p. Што за сьвіня ўрэдныя. Уліеш, німа, кап хваталі, але рэткае сап'юць, сап'юць, a гушчу i ні бліска. Кап жа добра елі, прыбывалі п, былі п сытыя. Пр„ Стаўб. p. Ідзі, кажу, да нас, пагуляяш
Дадатковыя словы
сапюць
14 👁